![]() |
![]() |
Ў кожным навуковым даследаванні існуе патрэба адрозніваць асноўнае ад другараднага. У гэтай кнізе асноўным з'яўляюцца астранамічныя вылічэнні часу стварэння Апакаліпсіса. Новы метад вызначэння часу, прыкладзены да старой кнігі, прывёў, як гэта часта бывала ў навуцы, да нечаканага адкрыцця. І год, і дзень, і сама гадзіна назірання Яна выявіліся вызначанымі з астранамічнай дакладнасьцю. Болей »
Аўдыёкніга для кожнай беларускай сям’і Адрасаваная юным беларусам кніга Уладзіміра Арлова "Адкуль наш род" – добра знаёмая чытачам самага рознага веку, усім, хто цікавіцца гісторыяй. Пра гэта сведчаць і чатыры выданні, і шматгадовая прысутнасць кнігі ў школьных праграмах. Днямі пабачыла сьвет пятае выданне – гэтым разам у фармаце аўдыёкнігі. Яе складаюць займальныя і пазнавальныя апавяданні, у якіх нашая гісторыя падаецца праз лёсы знак... Болей »
Дарагі сябар! З гэтае кнігі ты даведаешся пра мінулае Беларусі, пачынаючы ад тых часоў, калі на нашй зямлі з`явіліся першыя людзі. ты прачытаеш, як жылі твае продкі, як яны будавалі гарады і баранілі Бацькаўшчыну ад ворагаў. Кніга раскажа табе пра бітвы, у якіх прадзеды атрымалі выдатныя перамогі, пра напісаныя імі мудрыя законы. Ты пазнаёмішся з знакамітымі людзьмі, якія на ўвесь сьвет праславілі Беларусь. Цябе чакае сустрэча з князем ... Болей »
Збор матэрыялаў для кнігі ішоў праз краязнаўчую дзейнасць (вандроўкі, экспедыцыі), працу ў архівах, выкарыстанне слоўнікаў і тапаграфічных карт, геаграфічнага аналізу водных аб'ектаў. Кніга складаецца з двух асноўных частак. У першай даецца сціслае апісанне найбольш характэрных рысаў назваў рэк і азёр у межах Пастаўскага раёна. У другой частцы кнігі падаецца "Гідранімічны слоўнік Пастаўшчыны", у якім у алфавітным парадку называюцца рэкі... Болей »
Новую кнігу Ўладзімера Арлова склалі эсэ апошніх гадоў. Аўтар, у жылах якога беларуская кроў зьмяшалася з цыганскай, працягвае вандраваць па сьвеце й часе. Болей »
Адам Глобус — беларускі пісьменнік, мастак, выдавец. Працуе ў галіне паэзіі і прозы. У друку пачаў выступаць з вершамі ў 1981. Вершы і апавяданні А. Глобуса перакладзены на ўсе асноўныя мовы свету. Нарадзіўся 29 верасня 1958 г. у горадзе Дзяржынску Мінскай вобласці ў сям’і пісьменніка Вячаслава Адамчыка. У 1959 г. з бацькамі пераехаў у Мінск. Вучыўся ў Мінскай мастацкай вучэльні на педагагічным аддзяленні. У 1983 скончыў мастацкае аддзя... Болей »
Ці ёсьць месца на сатыру і сарказм у шэрым і беспрасьветным жыцьці? Станоўча так! Кожны з нас жывучы звычайным жыцьцём не да канца здольны адысьці ў бок і зірнуць на хаду жыцьця, свайго і грамадзтва. Алесь Няўвесь – працягвае слынныя традыцыі беларускай сатыры. Вострыя грамадзскія, палітычныя і эканамічныя тэмы словам аўтара становяцца бачнымі і зь іншага боку – боку, які для нас не заўсёды бачны. Высокая мэта высьмейваньня заганаў с... Болей »
Спачатку было слова - менавіта так акрэсьліваецца пачатак стварэньня ўсяго існага у Эвангельлі ад Яна. Менавіта слова, якое было першатворам, у розных адлюстраваньнях і спалучэньнях пільна і пяшчотна сабраныя ў новым выданьні твораў Пятра Васючэнкі. Словы ў філялягемах і пятрогліфах трансфармуюцца ў суцэльныя плынныя і завершаныя творы. Кожны пераглядаючы камяні са словамі можа скласьці сваю фразу і сказ, кожны зможа ў творах пабачыць... Болей »
Предупрежден – значит вооружен. Знание своих прав и обязанностей во многих ситуациях может облегчить жизнь и избавить от лишних неприятностей. Особенно ценным это знание может оказаться при общении с сотрудниками правоохранительных органов. Данное пособие раскрывает механизмы защиты своих прав, и рассказывает об основных принципах ведения административного процесса и исполнения административного взыскания. Болей »
Кніжка «Адмыслоўцы» займальная і пазнавальная. Яна можа быць выкарыстана на ўроках беларускай мовы, а таксама ў дзіцячых садках і дапаможа дзецям спасцігаць таямніцы роднага слова. Дзіцячая шчырасць і дабрыня, зычлівасць і спагада, любоў да роднага краю — асноўная тэматыка вершаў, многія з якіх пабудаваны на абыгрыванні аднолькавых або блізкіх па гучанні слоў. Болей »