Сьвятамучанік Васіль (Ліпкіўскі), Мітрапаліт Кіеўскі і Ўсёй Украіны

Сьвятамучанік Васіль (Ліпкіўскі), Мітрапаліт Кіеўскі і Ўсёй Украіны

Месца выхаду: Менск-Пінск

Рэдактар: Заплятнюк Яўген пратаярэй

Катэгорыя: Рэлігія

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дадатковая даведка: Пераклад зьдзясьнёны з выданьня прэс-службы патрыярхіі ЎАПЦ

У кастрычніку 1921 года ў г. Кіеве Ўсеўкраінскі царкоўны Сабор адрадзіў аўтакефалію Ўкраінскай Праваслаўнай Царквы, якую яна згубіла за 335 гадоў да таго ў выніку незаконнай, ганебнай апэрацыі, “пракручанай” ў 1686 годзе Масквой і Канстанцінопалем (тады Маскоўская царква купіла ў Царгародскага патрыярха Дзіяніса Кіеўскую мітраполію, яе правы, яе незалежнасьць за 200 чырвонцаў і 120 сабалёў. Неўзабаве за гэта Дзыяніса пазбавілі сану, але чорную справу ўжо было зроблена…). Саборам было ўтворана Ўкраінскую аўтакефальную праваслаўную царкву (УАПЦ), мітрапалітам якой абралі Васіля Канстанцінавіча Ліпкіўскага. Ён рупліва і плённа працаваў на гэтай пасадзе да 1927 г., калі, па загаду ДПУ, з яго “быў зьняты абавязак мітрапалічага служэньня”. 22 кастрычнік 1937 года Мітрапаліта Ліпкіўскага арыштавалі, а 27 лістапада – ён быў растраляны… На Лук’янаўскіх могілках у г. Кіеве пастаўлены Крыж на сымбалічнае магіле Мітрапаліта Ліпкіўскага (месца ягонага пахаваньня невядомае…)

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся брашура ў адным файле
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся брашура ў адным файле - друкарскі варыянт