![]() |
![]() |
Наста Манцэвіч - нарадзілася ў горадзе Вілейка. Там і пражыла першыя 16 год свайго жыцця. Наступныя пяць год вучылася эканоміцы ў Мінску, скончыла "Наргас". Доўгі час працавала журналістам. У 2012 годзе звольнілася і выдала сваю першую кнігу "Птушкі".Кажа, што сюжэты для творчасці падказвае ёй уласнае жыццё, таму прыдумляць нічога не трэба. Усе ейныя творы ў той ці іншай ступені аўтабіяграфічныя, нават калі напісанае насамрэч ніколі не ... Болей »
Віктар Сямашка – паэт, музыка, журналіст. Нарадзіўся ў 1980 годзе ў Менску. Упершыню публічна агучыў уласныя вершы ў 1992 годзе ў эфіры Беларускага радыё. У 1998 - 2001 гг. уваходзіў у склад музычна-паэтычнае фармацыі "Кузнец і Сяманя". У 2001 годзе ўдзельнічаў у Рэспубліканскім сэмінары маладых літаратараў, што ладзіў Саюз беларускіх пісьменнікаў. У 2002 скончыў факультэт журналістыкі БДУ. З 2005 па 2009 гг. – аўтар і вядоўца праграмы ... Болей »
Барыс Пятровіч (cапраўднае імя Барыс Сачанка) прыйшоў у гэты сьвет 17 ліпеня 1959 году. Памёр увечары 1 верасьня 1970-га, каб ранкам наступнага дня зноў нарадзіцца і жыць... У кастрычніку 2002 году сышоў з часопісу "Полымя", каб налета ў верасьні заснаваць часопіс "Дзеяслоў" і жыць вольна... У перапынках між гэтым скончыў факультэт журналістыкі БДУ, працаваў у савецкіх і беларускіх выданьнях, выдаў некалькі кніг прозы. Галоўны рэдактар ... Болей »
Мудроў Вінцэсь (11.09.1953, Полацак), беларускі літаратар і журналіст, актыўны ўдзельнік руху самвыдату ў 1970-1980-я, крытык камуністычнай нацыянальнай папітыкі, цярпеў ад перасьледаў з боку КГБ. Дзяцінства і юнацтва М., сын савецкага афіцэра (расейца па нацыянальнасьці), правёў на радзіме маці ў Беларусі. У старэйшых клясах сярэдняй школы № 2 Наваполацку ён ужо быў вядомы ў моладзевым асяродку як чалавек, што крытычна ставіўся да саве... Болей »
...мажліва, літаратура зьяўляецца акурат тым сродкам, які пераўтварае першае ў другое. Праявы быцьцёвай жорст-касьці ў ейнай інтэрпрэтацыі канвэнцыялізуюцца ды ўрэш-це знаходзяць сваё месца пад сонейкам безуважных да ўсяго жывога эстэтычных катэгорыяў. Мажліва, менавіта літаратура вучыць успрымаць быцьцё як тое, што можна мець. ...а мажліва, што і не. У кожным выпадку, менавіта гэтая дылема вызначае зьмест пэўнай часткі тэкстаў гэтага н... Болей »
Часопіс “Тэксты” быў заснаваны ў 2004 годзе суполкай радыкальных літаратараў “SCHMERZWERK”. Нумарацыя выдання адрозніваецца ад класічнай (Гэта абумоўлена канцэпцыяй – згадайце фільм “Зорныя войны”… Спачатку выходзілі апошнія серыі – потым першыя.). “Тэксты” не маюць сталага фінансавання і таму выйшла няшмат нумароў: №1, №3, №6, №12 (у перспектывае №13, №16, №24, №73, №2 і г.д.). Літаратурна-мастацкі праект “Тэксты” – гэта прастора вольн... Болей »
У плане пакой квадратны. Вышыня сцяны роўная яе даўжынi. Акно i дзверы зачынены. У пакоi цёпла. Пахне шпалерным клеем. Падлога акуратна заслана абгортачнай папераю. На паперы, пасярэдзiне пакоя, стосам ляжаць стужкi шпалераў. Стужкi аднолькавай даўжынi. Сцены, з якiх знялi старыя шпалеры, падобныя да геаграфiчных картаў, а дзiркi ад цвiкоў — на абазначэннi населеных пунктаў. Аконная рама акрэслiвае чатыры фрагменты мiкрараённага краявiд... Болей »
Надпіс на тытульнай старонцы Бетховенавага аўтографа гучыць: “Аддаленай каханай. Шэсць песняў Алоіса Ейтэлеса на музыку Л. в. Бетховена. 1816, месяц красавік”. Бетховен не называе свой цыкл “вянком песняў”, не дае назвы “Далёкай каханай”; абодва варыянты назвы узнікаюць, бадай што, пры першым выданні твораў А. Штайнерам, Вена, кастрычнік 1816 г. Тэкст песняў належыць студэнту-медыку з Брно, які тады жыў у Вене; кампазітар верагодна атры... Болей »
Кніга складаецца з тэматычных блокаў-артыкулаў, напоўненых адпаведным літаратурным матэрыялам, які можа быць выкарыстаны пры падрыхтоўды да сачынення. У сачыненнях на вольную тэму павінна быць выяўлена цесная сувязь з літаратурай, творчасцю беларускіх пісьменнікау. Адсутнасць такіх сувязей i асацыяцый — тыповы недахоп школьных сачыненняў. Дапамагчы вучням пазбегнуць гэтага недахопу— прызначэнне кнігі. Болей »
Сучасная беларуская гістарычная навука разьвіваецца з ясным усьведамленьнем беларускай гісторыі як часткі гісторыі агульнасусьветнай. Навукоўцы адзначаюць важнасьць адлюстараваньня працэсе разьвіцця беларускага народу у рэчышчы сусьветнай цывілізацыі. Менавіта таму паўстала неабходнасьць увядзеньня курсу “Гісторыі Беларусі (у кантэксьце сусьветнай цывілізацыі)” для негістарычных спэцыяльнасьцяў. Метадычны дапаможнік, распрацаваны групай... Болей »