![]() |
![]() |
Пастанова-трохдзёнка ятанова Савета Міністраў № 991 атрымалася самай рэзананснай за апошнія 15 гадоў, і яе нумар назаўсёды запомняць усе тыя, хто мак завядзёнка. Ці надоўга прадпрымальніцкая супольнасць адстаяла сваё права на існаванне. У памяці назаўсёды. Напэўна, пасе хаця б нейкае дачыненне да імпарту тавараў. У адпаведнасці з пастановай № 991 “Аб некаторых пытаннях набыцця тавараў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь” юрыдычныя асобы па... Болей »
Дэвал ьвацыя даверу. Аб’яўляючы апошні і рашучы бой хаджэнню валюты на тэрыторыі краіны, можна патрапіць у абсалютную залежнасць ад яе ж. Як вядома, 29 ліпеня Нацыянальным банкам краіны ўведзена забарона на крэдытаванне банкамі насельніцтва (акрамя індывідуальных прадпрымальнікаў) у замежнай валюце, якая працягнецца да 1 студзеня 2011 года. Забарона датычыцца і прадастаўлення новых частак раней узятых валютных крэдытаў. “Улічваючы, што ... Болей »
Для пачатку трэба стаць беларусам. На днях у Мінску прайшоў V з’езд беларусаў свету, на які прыйшлі даволі высокапастаўленыя прадстаўнікі ўлады і які не палічыў мэтазгодным прывітаць кіраўнік дзяржавы. “Славянскі базар” па-за канкурэнцыяй. Амаль у тыя ж дні, калі праходзіў з’езд, адбываўся чарговы “Славянскі базар”. Нягледзячы на “жесточайший” крызіс, знайшліся грошы і на “зорных” гасцей, і на шматлікія імпрэзы і канцэрты, і яшчэ шмат н... Болей »
Аўтуховіч спыняе галадоўку. Ваўкавыскі прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч з 16 лiпеня спыняе галадоўку. Аб гэтым БелаПАН у паведаміў адвакат Аўтуховіча Павел Сапелка. Галадоўка доўжыцца тры месяцы — з 16 красавіка. За гэты час зняволены пахудзеў на 35 кілаграмаў. Па словах адваката, стан здароў’я Аўтоховіча “крытычны”: “Ён ужо дайшоў да такога стану, калі кожны рух ці перамяшчэнне даюцца з цяжкасцю і адгукаюцца слабасцю”. Прадпрымальнік с... Болей »
Хто наступны? 7 ліпеня ў Асіповічах мясцовым судом быў пазбаўлены волі моладзевы актывіст Арцём Дубскі, адзін з удзельнікаў знакамітага “працэсу 14-ці”. На пасяджэнні суда прысутнічаў рэгіянальны карэспандэнт “Тут і Цяпер”. Адзін год пазбаўлення волі — такі прысуд быў вынесены 7 ліпеня моладзеваму актывісту з Асіповіч, вязню сумлення Арцёму Дубскаму суддзёй Шарабаевай у судзе Асіповіцкага раёна за нібыта ўхіленне ад адбывання папярэдняг... Болей »
Дзень незалежнасці. Траціна беларусаў не ведае, што канкрэтна яна святкуе 3 ліпеня. Мы чужыя на гэтым свяце жыцця. Напярэдадні галоўнага свята краіны ў мяне адбыўся наступны дыялог з маім стрыечным дзядзькам, які жыве ў Слуцку і працуе ў сістэме жыллёва-камунальнай гаспадаркі. — Дзядзька Анатоль, будзеце сёлета святкаваць 3 ліпеня? — А-а-а, парад глядзець і кілішак падымаць? — Ну, не толькі. Маецца на ўвазе тое, што менавіта ў гэты дзен... Болей »
“Сардэчная” хвароба Еўропы. Беларусь пакуль так і не здолела насуперак шматлікім “цвёрдым” прагнозам і абяцанням патрапіць у Парламенцкую асамблею Савета Еўропы, няхай і ў статусе спецыяльна запрошанага. Камісар Еўрасаюза па знешніх сувязях і палітыцы добрасуседства Беніта Ферэра-Вальднер нарэшце наведала беларускую сталіцу, дзе сустрэлася ў гатэлі “Еўропа” (што вельмі сімвалічна для спадарыні Ферэра-Вальднер) як з Аляксандрам Лукашэнка... Болей »
Ці ўратуе нас бераг заходні? Беларускія “вярхі” пачынаюць разумець, што незалежнасць каштуе дорага. мы паспрабавалі высветліць, спазніліся з гэтым азарэннем улады альбо пакуль усё ж такі не. “Прарыў” у Еўропу Літаральна на днях у Інстытуце журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта быў адкрыты інфармацыйны пункт Савета Еўропы. На гэтай урачыстай цырымоніі ўпершыню за апошнія 13 гадоў прысутнічалі высокапастаўленыя чыноўнікі СЕ: д... Болей »
Палку “адмарозкаў” прыбыло. Аказваецца, “на заходнія грошы вякаюць і пачынаюць нас вучыць працаваць” не толькі айчынныя апазіцыянеры, але і высокапастаўленыя расійскія чыноўнікі. Браты расіяне аказаліся зусім не Братамі Беларуска-расійскія адносіны ў чарговы раз “ператрахвае”. Прычым “ператрахвае” капітальна. Бакі абменьваюцца вельмі балючымі ўзаемнымі ўколамі і абвінавачаннямі. Усё пачалося яшчэ да сумеснага пасяджэння Савета міністраў... Болей »
Кадравы Голад. Што такое сямейнасць па-беларуску. Не так даўно кіраўнік прэзідэнцкай адміністрацыі Уладзімір Макей правёў пасяджэнне калегіі па наступным пытанні — “Аб выніках праверкі работы з кіруючымі кадрамі ў дзяржорганах і іншых арганізацыях і мерах па яе ўдасканаленні”. У прыватнасці, Макей заявіў: “Амаль усюды выяўлены факты фармалізму, пратэкцыянізму, сямейнасці, ігнаравання нарматыўнай прававой базы ці неадэкватнага яе прымяне... Болей »