![]() |
![]() |
БНФ патрабуе ад Лукашэнкі спагнаць з Расіі 30 мільярдаў долараў. У сувязі з набліжэннем дзесятай гадавіны катастрофы на АЭС Сойм Беларускага народнага фронта прыняў заяву. У ён адзначаецца, што пасля абвяшчэння сувэрэнітэту Расійскай Фэдэрацыі ды развалу СССР выплаты дзеля кампенсацыі матэрыяльных стратаў Беларусі, якія прыняў на сябе ўрад СССР былі спыненыя маскоўскімі ўладамі. Болей »
Іван забраў Іванаўскую. Будынак, у якім знаходзіцца рэдакцыя СВАБОДЫ, з новага года перайшоў у імперыю Івана Ціцянкова. Цяпер у ягоным распараджэнні ўжо больш за 150 сталічных гмахаў. На мінулым тыдні з ведамства Ціцянкова нам прынеслі паперу з "прапановай" вызваліць памешканне да 26 лютага. Болей »
Прэзідэнцкая служба бяспекі налічвае 1800 чалавек. Між тым яна ніяк не ўзаконена. На здымку нашага фотакарэспандэнта зафіксавана тыповая сітуацыя: Лукашэнка на публіцы ў атачэнні шасці целаахоўнікаў. Чаму раптам яну замітусіліся - вядома толькі ім. Можа быць хлопцы спрабуюць прыкрыць прэзідэнта ад аб’ектываў, а можа проста ў іх праца такая - мітусіцца. Болей »
Пакуль толькі пятнаццаць... Чарговая хваля прэзідэнцкіх абвінавачанняў супраць С. Багданкевіча паказвае, наколькі моцна Лукашэнка баіцца лідэра "Грамдзянскага дзеяння". 1 лютага дзяржаўныя газеты былі як ніколі падобныя адна на адну. Рэспубліка, Звязда, Советская Белоруссия і Народная газета, нібута (?) па нечым загадзе, дружна надрукавалі вялізны матэрыял пад гучным загалоўкам "Пятнаццаць абвінавачання прэзідэнта А. Лукашэнкі ў адрас э... Болей »
Мара прэзіндэта: без суда, без следства. "Чалавек прэзідэнта ў парламенце" сабраўся ліквідаваць Канстытуцыйны суд. "Рэвалюцыйную" ідэю аб тым, што Беларусь можа абысціся і без Канстытуцыйнага суда, першым, як і належыць, выказаў прэзідэнт Лукашэнка на закрытым паседжанні парлямента. Болей »
Расію прынялі ў Савет Еўропы, а Беларусі сказалі пачакаць за дзвярыма. прыняцце Расіі ў Савет Еўропы (СЕ) стала адной з самых важных падзеяў міжнароднага жыцця мінулага тыдня. Масква яшчэ ў 1982 г. падала заяўку на ўступленне ў гэту ўплывовую арганізацыю, праз якую ў будучым ёсць магчымасць патрапіць у элітарны Еўрапейскі Саюз. Болей »
Мытныя ілюзіі атрымліваюць нафтавы працяг. Нягледзячы на сакрушальную паразу на выбарах, БЕларускі Народны Фронт працягвае актыўна ўдзельнічаць у палітычным жыцці краіны. Так, нядаўна ён звярнуўся да Вярхоўнага Савета з заяваю, якая ўтрымлівае просьбу правесці расследаванне на прадмет эканамічнай эфэктыўнасці пагадненняў з буйнейшымі расійскімі нафтавымі кампаніямі і лютаўскага пагаднення аб адзінай мытнай прасторы Беларусі і Расіі. Болей »
У "гарачыя кропкі" зброя дастаўляецца беларускімі самалётамі. Як стала вядома карэспандэнту СВАБОДЫ, падчас візіту ў Мінск прэзідэнта Казахстана Назарваева беларускі бок спрабаваў дамовіцца з казахамі аб вызваленні арыштаванага ў Алма-Аты беларускага самалёта. Гаворка ідзе пра "Ил-76", які належыць беларускай дзяржаўнай авіятранспартнай кампаніі "Трансавіяэкспарт". Болей »
Што значыць партыйная дысцыпліна. У парламенце пакуль перамагае партыйная салідарнасць. Напэўна, для Аляксандра Лукашэнкі балючай неспадзяванкай стала тая зладжанасць і ўзгодненасць, якую дэманструе новы Вярхоўны Савет (прынамсі ў кадравых пытаннях). Можна ўявіць, з якімі пачуццямі прэзідэнт ы сваім кабінеце бачыць у тэлеманіторы, як амаль аднагалосна, дэпутаты абіраюць у намеснікі спікера Генадзя Карпенку. Болей »
ЛукаШОЎ. У пятніцу прэзідэнт учыніў псіхалагічную атаку на парламент. Фактычна больш за чатыры гадзіны з невялікім перапынкам доўжылася выступленне Лукашэнкі на "зачыненым" паседжанні Вярхоўнага Савета 12 студзеня. Закрытым яго назваць не выпадае, бо дэпутаты не прымалі нміякіх рашэнняў на гэты конт. Болей »