![]() |
![]() |
Сьвята еднасьці й паразуменьня. У беларускай суполкі зь літоўскай сталіцы ёсьць традыцыя штогод Дзень Волі распачынаць з наведваньня цьвінтара. Яны ходзяць на могілкі Росы ўшаноўваць памяць заснавальнікаў БНР братоў Луцкевічаў. Так сталася і сёлета. Гэтым разам беларусы прынесьлі вянок і да магілы патрыярха літоўскага нацыянальнага адраджэньня доктара Ёнаса Басанавічуса. Паводле словаў пісьменьніка Сяргея Дубаўца, літоўскія й беларуск... Болей »
Віленскаму Тэатру дзівакоў — 20 год. Сталічны лядовы палац “Utenos arena” напрыканцы сьнежня ператварыўся ў канцэртную залю – Тэатар дзівакоў сьвяткаваў там дваццацігод зьд зе сваёй творчай дзейнасьці. Адзін з самых вядомых і любімых у Літве тэатраў вырашыў зрабіць сваім шматлікім гледачам незвычайны навагодні падарунак. 6 студзеня 2009 г. мінае чатыры пяцігодкі нястомнай і руплівай працы актораў гэтага Тэатру. Аднак да наступнага году ... Болей »
Лекцыя Мілінкевіча ў Вільні. Экс-кандыдат у прэзыдэнты Рэспублікі Беларусь Аляксандар Мілінкевіч упершыню наведаў Эўрапейскі гуманітарны ўнівэрсытэт у Вільні. Падчас візыту ён прачытаў публічную лекцыю пра эканамічна-палітычны стан Беларусі. Катэдральная аўдыторыя ўнівэрсытэту была перапоўненая. Паслухаць былога кандыдата на трон Беларусі прыйшлі ня толькі студэнты й выкладчыкі ЭГУ, але й віленскія беларусы. У сваёй прамове лідэр руху “... Болей »
Можна з упэўненасьцю сказаць, што ў ноч з 23 па 24 чэрвеня пад Вільняй не было ані ведзьмакоў-вядзьмарак, ані вупыроў ці якіх піявак нязграбных. Прынамсі, сярод удзельнікаў самага ўшанаванага сьвята беларуска-ліцьвінскае этнакультуры. За 20 кілямэтраў ад Вільні ў турыстычным заказьніку “Неменчыне” сустрэліся беларусы, літоўцы й нават брытанка Вера Рыч, якая праніклася духам беларускай культуры больш за 30 год таму, а зараз сьпявала й та... Болей »
Надыйшоў дзень, да якога рыхтавалася ўся Беларуская Аўтакефальная Праваслаўная Царква (БАПЦ) у эміграцыі. 11 траўня 2008 г. адбылася хіратонія (высьвячэньне) архімандрыта Сьвятаслава ў япіскапы (сьвецкае імя – Вячаслаў Логін). Пасьля адыходу ў іншы сьвет Першагэрарха БАПЦ Мітрапаліта Ізяслава БАПЦ у эміграцыі асірацела. Ад дня сьмерці Мітрапаліта Ізяслава (26 лістапада 2007 году) быў апекуном БАПЦ архіяпіскап Уманьскі і Дэтройтаўскі Аля... Болей »
Паважаныя чытачы! Гэткім сказам роўна адзінаццаць гадоў таму пачынаўся самы першы на першай паласе ў першым нумары «Руні» артыкул сьветлай памяці Лявона Луцкевіча «Дзень Волі». Мы радыя вітаць Вас зноўку на старонках адроджанай газэты «Рунь», тым больш падчас нашага найвялікшага нацыянальнага сьвята – Дня Волі. Сакавік 2008 году надзвычай сымбалічны. Найперш сваёй яднальнасьцю. Дзевяностагодзьдзе Беларускай Народнай Рэспублікі здолела з... Болей »
Толькі што прагучэлі ўрачыстыя фанфары, аб'явіўшыя свету, што беларускі народ святкуе слаўны юбілей — 40-годдзе сваёй дзяржаўнасці, як рэха гэтых хвалюючых гукаў адбілася ад магутных вяршынь Белавежы і трапяткім подыхам пакацілася па нашай ніве. І маем „Рунь”. Як скромны падарунак вялікаму святу прыносяць свае вершы члены беларускага літаратурнага аб'яднання. Гэта першая кніжка нашых паэтаў, і аддаем яе чытачам з вялікім хваляваннем. Ал... Болей »
Кніга прысвечана жыццю і дзейнасці этнографа, фалькларыста, краязнаўца і археолага Я.П.Тышкевіча (1814-1873), ураджэнца Лагойска. Ім створаны Віленскі музей старажытнасцей – багаты збор матэрыяльнай культуры беларусаў. Драматычны лёс і гэтага музея, які быў ліквідаваны пасля паўстання 1863 г., і яго заснавальніка, стаціўшага магчымасць займацца любімай справай. Для шырокага кола чытачоў. Болей »
Гэтая кніжка-даведнік складаецца з артыкулаў пра людзей, чый жыццёвы лёс так ці інакш звязаны з Пружаншчынай, хто ўносіў і ўносіць свой пасільны ўклад у згульную справу беларускага нацыянальнага адраджэння. Даведнік адрасуецца краязнаўцам, настаўнікам, работнікам бібліятэк і музеяў,студэнтам, усім тым, хто цікавіцца Пружаншчынай. Болей »
Гэта кніжка пра людзей, чый жыццёвы лёс у той ці іншай меры звязаны з Пружаншчынай, хто ўносіў ці ўносіць свой пасільны ўклад у агульную справу беларускага нацыянальнага адраджэння. Кніжка адрасуецца краязнаўцам, студэнтам, настаўнікам і вучням школ, работнікам і чытачам бібліятэк, усім тым, хто цікавіцца мінулым і сённяшнім днём грамадска-культурнага жыцця Пружаншчыны. Болей »