![]() |
![]() |
Ужо каторы дзень запар Лукашэнка не вылазіць з блакітных экранаў беларускіх тэлевізараў. Ён і раней меў звычку пазіраваць перад тэлекамерай. То прэзідэнт у калгасе вучыць вяскоўцаў правільна апрацоўваць палеткі, то на заводзе павучае працоўных як і што трэба рабіць, то ў чарнобыльскай зоне сам правярае ровень радыяцыі і сцвярджае, што там можна і трэба жыць... У многіх тэлегледачоў нават узнікала пытанне, нашто нам міністэрствы і эканам... Болей »
На двары шэра, сыра, холадна. Сяджу ў хаце і зусім не хочацца выходзіць на двор, ды няма куды і чаго выходзіць. У цёплай і замкнутай кватэры ўсё ж такі лепей сядзець і бяспечней, як на вуліцы, хаця сумнавата. Адным словам, і на двары, і на душы восень. Узрост мой таксама асенні. І думкі асеннія. Радыёпрыёмніка і тэлевізара стараюся не ўключаць, бо яны таксама нічым не парадуюць чалавека — адна грызня, канфлікты, катастрофы, катаклізмы, ... Болей »
Ужо пару тыдняў сусветныя тэлеканалы паказваюць і каментуюць дзікунскія вандальныя пагромы ў Францыі. Большай антырэкламы заходняму свету не прыдумаюць нават самыя вынаходлівыя вычварэнцы-прапагандысты беларускага тэлебачання. Гледзячы на палаючыя машыны на вуліцах французскіх гарадоў, яшчэ раз падумалася пра так званую грамадзянскую супольнасць. Відавочна, што вялікія еўрапейскія краіны, у адрозненне ад Амерыкі, так і не вынайшлі арган... Болей »
Буракі на дарозе — гэта адзін з неадменных сімвалаў беларускай восені. І, здаецца, тракты нашы асфальтуюцца ўсё больш і шырэй. Дарогі штогод становяцца ўсё лепшымі (будаванне дарог — тэма асобная і знакавая!), але параскіданых караняплодаў на ўзбочынах і на трасах раённага маштабу не менее. Які ж беларускі трактарыст не любіць хуткай язды!? Вось і ляцяць буракі ва ўсе бакі з прычэпаў і самазвалаў, прымушаючы быць асабліва пільнымі шафёр... Болей »
Прэзідэнцкія выбары ў Польшчы адбіліся шырокім рэхам таксама і ў Беларусі, не толькі ў дзяржаўнай прапагандзе. Нічога ў гэтым дзіўнага, беручы пад увагу тое, што мы — суседзі і як суседзяў мусіць нас цікавіць будучыня адносін паміж намі. Цяпер, пасля захопу ўсіх найважнейшых пасад Правам і справядлівасцю (ПіС), могуць яны быць больш цвёрдыя чым дагэтуль, прынамсі ў адносінах да афіцыйных беларускіх улад. Гэта можа таксама паўплываць на ... Болей »
Днямі ўпершыню ў жыцці пашчасціла патрапіць у Кіева-Пячорскую лаўру. Знаёмства з калыскай славянскага праваслаўя пакідае моцнае ўздзеянне на верніка кожнай канфесіі, а магчыма і на атэіста. Для беларусаў гэты унікальны праваслаўны манастыр цікавы яшчэ і тым, што ў ім — у Феадосіевай пячоры — цягам васьмі стагоддзяў захоўваліся мошчы святой Еўфрасінні Полацкай. Пры нагодзе некалькігадзіннага шпацыру па Кіеве безумоўна не час для глабальн... Болей »
Хто не ведае пра існаванне аднаго з цудаў свету —Вялікай кітайскай сцяны. Здаецца, кожны дарослы чалавек можа сказаць пра яе колькі слоў. Пра тое, што гэты мур будаваўся не адно стагоддзе і што на яго будаўніцтве загінула мноства людзей, частка з якіх замураваная ў самой сцяне за пэўныя правіны. І што яна планавалася як абарончае збудаванне, якое мусіла спыніць набегі качавых плямёнаў на створаную кітайскімі імператарамі краіну. Але мал... Болей »
Цяжка не пагадзіцца з дэпутатам Яўгенам Чыквіным, які гаварыў „Ніве”, што пры кансалідацыі беларускага асяроддзя можа яно праз год у самаўрадавых выбарах увесці ў ваяводскі сеймік чатырох, а нават і пяцёх сваіх прадстаўнікоў. Пацвярджаюць гэта дэталёвыя вынікі парламенцкіх выбараў, апублікаваныя Дзяржаўнай выбарчай камісіяй. Аж каля 33,5% галасоў, якія былі аддадзены на спісак СЛД у рэгіёне былі якраз на Яўгена Чыквіна. І слушна меркава... Болей »
— Кожны з чатырох прэтэндэнтаў, якія хочуць стаць адзіным кандыдатам ад дэмакратычных сіл на маючых адбыцца ў 2006 годзе прэзідэнцкіх выбарах — варты гэтага пачэснага звання, — так ахарактарызаваў з трыбуны кангрэса сваіх калег па кааліцыі былы старшыня беларускага парламента Станіслаў Шушкевіч. — Я здымаю сваю кандыдатуру на карысць таго, — завяршыў свой выступ лідэр Беларускай сацыял-дэмакратычнай грамады, — каго абярэ кангрэс! Дэлега... Болей »
Моладзевы рух заўжды быў істотным чыннікам грамадскага руху. Беларусь у гэтым плане не ёсць выняткам. Нацыянальнае адраджэнне 1980-х гадоў, наступствам якога стала ўсталяванне суверэннай дзяржавы, грунтавалася ці не найперш на моладзевых ініцыятывах і рухах. Варта згадаць хоць бы вальныя соймы беларускіх моладзевых суполак. А колькі тады паўстала моладзевых ініцыятыў — выдавецкіх, экалагічных, краязнаўчых, рэлігійных. Усіх і не пералічы... Болей »