- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Твой фільм «Архімандрыт», які быў завершаны і прадстаўлены гледачам у гэтым годзе, на працягу апошніх месяцаў атрымаў сем важных узнагарод на кінафестывалях у Расеі, Беларусі, Украіне, Славакіі. А Ты асабіста стаў у гэтым годзе лаўрэатам самай прэстыжнай польскай журналісцка-рэпарцёрскай узнагароды «Залаты Мельхіёр» у намінацыі «Інспірацыя года». Тады чарговыя прэміі неўзабаве? — Праца над гэтым фільмам заняла мне тры гады. Калі канчатковы прадукт атрымаўся станоўчым, трэба было яму зрабіць прафесійную прамоцыю і распаўсюд на міжнародных конкурсах. Тут я дамовіўся са сваім сынам Міхалам, якому веданне інтэрнэту і англійскай мовы дапамагло ў пошуках цікавых і важных кінафестываляў ва ўсім свеце.