- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Беластоцкае адзначанне Дня Волі ў Беластоку сарганізавалі супольна Беларускі cаюз у Рэчы Паспалітай, тыднёвік беларусаў у Польшчы „Ніва” і Радыё Рацыя. 25 сакавіка беластачане, гайнавяне, бяльшчане і госці родам з іншых мясцін Падляшша сабраліся на ўрачыстую вечарыну ў зале „Сподкаў. Урачыстая частка святкавання пачалася з супольнага выканання гімна „Мы выйдзем шчыльнымі радамі”. Яўген Вапа, старшыня Беларускага саюза ў Польшчы, адзначыў, што сёлетняе святкаванне Дня Волі праходзіць у асаблівых умовах: „Думаю, што ў той момант, калі гэтыя ўгодкі даводзіцца нам святкаваць, у момант пасля снежаньскіх выбараў у Беларусі, наша шматлюдная прысутнасць будзе доказам таго, што мы, як беларусы, умеем шанаваць сваю мінуўшчыну ды ўмеем быць салідарнымі ў гэты дзень — незалежна ад таго, хто дзе пражывае ў свеце. Сустрэчы з нагоды Дня Волі з’яўляюцца нагодай для згадкі пра людзей нашага староння, прысвяціўшых сваё жыццё і таленты дзеля Айчыны. Сёлета на мерапрыемстве выступіў прафесар Алег Латышонак з дакладам пра першага прэм’ер-міністра ўрада БНР Язэпа Варонку (1891-1952), ураджэнца Сакольшчыны, беларускага палітычнага дзеяча, журналіста, сябра Беларускай сацыялістычнай грамады, камісара юстыцыі і ўнутраных спраў Вялікай Беларускай Рады (1917), старшыні і міністра замежных спраў Народнага Сакратарыята БНК, аднаго з ініцыятараў абвяшчэння БНР. Быў ён дэлегатам I Усебеларускага кангрэса, першым старшынёй Народнага (...)