- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
— У Махнатым жыве мусі з дзвесце людзей, больш няма. Калісь то было можа і з пяцьсот, — кажуць у адной з найдаўжэйшх вёсак Гайнаўскай гміны. Калісь у цёплыя вечары выседжвалі тут на прыхатніх лавачках, а спеў разносіўся па навакольных палетках і далятаў аж да блізкага Старога Беразова. Сёння вечарамі ціха. Ад вясны чуваць перш за ўсё спеў жаваранкаў. І якраз „Жаваранкамі” ахрысцілі мясцовы калектыў, які дагэтуль дзейнічаў без назвы больш за год. За той час паспеў ён аб’ехаць амаль усю гміну. Цяпер, ужо названы, мае рушыць у далейшы шлях. Нават у Брусель.