- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
7 сакавіка Беларусь павінна была адзначыць 75-годдзе Міхася Міхайлавіча Чарняўскага, але колькі дзён таму адзначыла 40 дзён з дня смерці. Усё сваё свядомае жыццё Міхась Чарняўскі быў актыўным абаронцам і прапагандыстам роднай мовы. Нават у савецкі час усе яго кнігі, у тым ліку чыста навуковыя, выходзілі выключна на беларускай мове. Ён быў у ліку сяброў арганізацыйнага камітэта Беларускага народнага фронту, ТБМ і Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады. Міхась Чарняўскі пакінуў багатую навуковую і творчую спадчыну, якую ўжо пачынаюць усведамляць і асэнсоўваць, але спатрэбяцца гады і дзесяцігоддзі, каб Беларусь зразумела зробленае для яе ейным сынам.