- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У Беларусі 23 верасня 2012 г. адбудуцца выбары ў Палату прадстаўнікоў. Перад тым, як браць у іх удзел, калі ласка, задумайцеся, што прапануецца ў абмен на Ваш голас. Некаторыя кандыдаты будуць казаць Вам, у якой паспяховай краіне мы жывем. Пра тое, якія ў нас дагледжаныя палі, эфектыўная медыцына і даступнае жыллё. Будуць казаць пра «унікальнасць» беларускай эканамічнай мадэлі і абяцаць Вам заробкі ў пяцьсот, семсот ці нават у тысячу долараў. Зададзім сабе пытанне – ці магчыма выканаць такія абяцанні?