- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Гэта праявілася ўжо на прэс-канферэнцыі да адкрыцця «Базару». Міністр культуры Барыс Святлоў пачаў яе па-беларуску, аднак журналісты расійскіх СМІ пачалі абурацца: «А сейчас переведіте нам то, что вы сказалі!». «Мы здесь не лішніе, во-первых!». Вядучы прэс-канферэнцыі, расійскі артыст Сяргей Шусціцкі, бестактоўнасць згладзіў. Сам Барыс Святлоў перайшоў на рускую і паабяцаў адказаць на любыя пытанні — на той мове, на якой яны прагучаць. Далейшыя пытанні міністру культуры задавалі па-руску, гэтак жа ён на іх і адказваў.