- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
2 лістапада ў будынку суда Маскоўскага раёна сталіцы, што на праспекце газеты “Праўда”, 27, распачнецца разгляд крымінальнай справы па абвінавачанні старшыні незарэгістраванага праваабарончага цэнтра “Вясна” Алеся Бяляцкага. Праваабаронцу абвінавачваюць па частцы другой 243 артыкула Крымінальнага кодэкса Беларусі — ухіленне ад уплаты падаткаў у асабліва буйным памеры. Яму пагражае да сямі гадоў зняволення. Як паведаміла “Народнай Волі” праваабаронца Таццяна Равяка, справу будзе разглядаць суддзя Сяргей Бандарэнка: “Гэты суддзя працуе ў судзе Першамайскага раёна сталіцы, куды і была перададзена справа Бяляцкага, — гаворыць Равяка. — Аднак разгляд справы распачнецца ў судзе Маскоўскага раёна. Нам растлумачылі, што ў судзе Першамайскага раёна няма вялікай залы, таму разгляд справы перанеслі ў суд Маскоўскага раёна. Гэта дае падставы меркаваць, што судовы працэс будзе адкрытым для назіральнікаў”.