- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Усе спахапіліся, ўсе абураюцца. Ля Курапатаў дабудоўваецца рэстаранна-забаўляльны комплекс “БульбашЪ-хол” — аграмадны рэстаран, лазня з банкетнай залай, домікі для больш інтымнага адпачынку, дзіцячая пляцоўка. Ужо і рэклама вісіць — “Хутка адкрыццё”. Забаўляльны комплекс рыхтуецца адчыніць дзверы побач з тым самым месцам, дзе знаходзяцца безыменныя магілы — апошні прытулак тых, хто трапіў у жорны савецкай сістэмы і быў растраляны ў Курапацкім лесе. Навіна, якая выклікала сапраўдны шок! Прычым нават не для ўсіх вестка стала навіной. Як высвятляецца, яшчэ каля двух месяцаў таму да навуковага кіраўніка мемарыяльнай зоны “Курапаты” і дачкі рэпрэсаванага паэта Тодара Кляшторнага Маі Кляшторнай завіталі госці, якія прывялі з сабою прадстаўніка інвестара рэстараннага комплексу.