- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Актывісты РГА “Перспектыва” падалі ў Мінгарвыканкам заяўку на правядзенне 15 ліпеня ў сталіцы маршу прадпрымальнікаў і мітынгу па праблеме сертыфікацыі, звязанай з увядзеннем тэхрэгламенту Мытнага саюза. Нагадаем, што 27 чэрвеня на рынках і ў гандлёвых цэнтрах Беларусі прайшла аднадзённая забастоўка прадпрымальнікаў, якія выступалі супраць увядзення з 1 ліпеня патрабаванняў тэхнічнага рэгламенту Мытнага саюза “Аб бяспецы лёгкай прамысловасці”. Пасля гэтага стала вядома, што прадстаўнікі малога бізнесу яшчэ пэўны час (пераходны перыяд) змогуць працаваць па старой схеме, аднак, як паведаміў журналістам сябра “Перспектывы” Вячаслаў Піліпук, рашэнне правесці марш прадпрымальнікі прынялі ў сувязі з адсутнасцю якіх-небудзь гарантый і выразнасці па пераносе тэрмінаў увядзення гэтага тэхрэгламенту. Дарэчы, сёння павінен выйсці на волю лідар “Перспектывы” Анатоль Шумчанка. 27 чэрвеня, пасля забастоўкі прадпрымальнікаў, суд Цэнтральнага раёна Мінска прыгаварыў яго да 5 сутак адміністрацыйнага арышту за арганізацыю несанкцыянаванага сходу.