![]() |
![]() |
Сяргей Кавалёў - драматург, літаратуразнаўца. Нарадзіўся ў 1963 г. у Магілёве. Жыве ў Менску. У 1980-я гг. актыўна займаўся літаратурнай крытыкай (кнігі «Як пакахаць ружу?», 1989; «Партрэт шкла», 1991), на пачатку 1990-х гг. звярнуўся да драматурги («Стомлены д’ябал», «Трышчан ды Іжота», «Чатыры гісторыі Саламеі», «Тарас на Парнасе» i інш.). П’есы ставіліся ў Беларусі, Расіі, Польшчы. Болей »
Дадзены метадычны дапаможнік прадстаўляе сінтэз шведскага і беларускага досведу правядзення навучальных гурткоў у Беларусі. Змешчаны тут матэрыял прызначан для лідэраў навучальных гурткоў, сябраў НДА, сацыяльных педагогаў, настаўнікаў, а таксама для тых, хто цікавіцца і працуе ў сферы нефармальнай адукацыі дарослых. У дапаможніку прадстаўлены гісторыя ўзнікнення і развіцця навучальных гурткоў у Швецыі, асноўныя прынцыпы працы гуртка. Ас... Болей »
Дапаможнік «Навучанне правам чалавека ў школе і па-за ёй» змяшчае метадычныя парады для адукатараў грамадскіх аб’яднанняў, настаўнікаў сярэдніх школ і выкладчыкаў малодшых курсаў ВНУ, якія рыхтуюць і праводзяць заняткі і навучальныя праграмы па правах чалавека для моладзі. Асаблівасцю дапаможніка з’яўляецца каштоўнасна-практычны падыход да асвятлення правоў чалавека, а таксама заснаванасць прапанаваных у выданні заняткаў на інтэракт... Болей »
Пісьменнік, вучоны, вядомы грамадскі дзеяч Янка Нёманскі (сапр. Іван Пятровіч) нарадзіўся ў сялянскай сям’і 31 сакавіка (12 красавіка) 1890 года ў вёсцы Шчорсы на Наваградчыне, якая славілася вялікай царквою, прыгожым палацам і багатай бібліятэкай графа Храптовіча, дзе некалі працаваў бібліятэкарам Ян Чачот і часта бываў Адам Міцкевіч. У 1937 годзе рыхтавалася да выхаду другая частка рамана «Драпежнікі» — «У віры». Але 26 красавіка гэта... Болей »
Жыццё і дзейнасць Элізы Ажэшкі (1841-1910) цесна звязаны з Беларуссю. Яна жыла спачатку ў ваколіцах Гродна, а пасля ў самім горадзе, дзе знаходзіцца яе дом-музей. У час паўстання 1863 года была сувязной паўстанцкага атрада, асабіста знаёма з Ф. Багушэвічам. Водгулле паўстання адчуваецца і ў рамане “Над Нёманам”, напісаным у 1887 годзе ў Гродне. У ім узняты вострыя праблемы, якія не страцілі актуальнасці і сёння, -- уменне чалавека жыць... Болей »
Радзіма паэта — Давыд-Гарадок, таму зразумела, што да асноўных матываў кнігі далучаны матыў удзячнасці роднаму гораду і яго жыхарам. Тэма творчасці і працы ўвасоблена ў выразных, зрокава-дакладных вобразах. Постаць Дубоўкі, убачаная праз далеч дзесяцігоддзяў, рамантычная ў рэвалюцыйнай рэчаіснасці 20-х гадоў. Болей »
“Раман “Надлом” – твор псыхалягічны, жывы, увабраў у сябе шмат падзей і багата чаго закранае. Ён прысьвечаны драме і трагедыі беларускага нацыянальнага адраджэньня, неаднаразовыя спробы якога былі ў ХХ стагодзьдзі. Сярод пэрсанажаў - рэальныя гістарычныя асобы, якім собіла аказацца ў віры падзей. У цэнтры ўвагі аўтара радзіна Пятра Пісарчука, жыхара заходнебеларускага мястэчка Моталь. Менавіта праз яго сыноў і ўнучку Марыю раскрываецца ... Болей »
У працы разглядаюцца розныя аспекты выкарыстання наёмнага войска ў Вялікім княстве Літоўскім перыяду панавання дынастыі Ягелонаў - станаўленне інстытута наёмніцтва, арганізацыя, фінансаванне і забеспячэнне наёмных атрадаў, выкананне наёмнікамі вайсковай службы, іх узаемаадносіны з мясцовым насельніцтвам і адміністрацыяй. Разлічана на прафесійных гісторыкаў і ўсіх, хто цікавіцца мінуўшчынай Вялікага княства Літоўскага. Болей »
Леанід Дайнека – аўтар шырокавядомых гістарычных раманаў “Меч князя Вячкі”, “След ваўкалака”, “Жалезныя жалуды”. У новым рамане “Назаві сына Канстанцінам” ён не здраджвае гістарычнай тэматыцы. Чытач перанясецца ў XV-XVI ст., у Рым, у Вялікае княства Літоўскае, у Канстанцінопаль, які штурмуюць туркі-асманы. Заключныя сцэны рамана – славутая Аршанская бітва 8 верасня 1514 года, у якой гетман Канстанцін Астрожскі разграміў войска вялікага ... Болей »
«Назаўжды» — новая кніга маладога паэта. У ёй змешчаны вершы і паэма. Аднайменная паэма напісана ў ліра-эпічным плане і расказвае пра гераічную эпапею Брэсцкай крэпасці. Вершы — аб прыгажосці роднага краю, чалавечай мудрасці, а таксама на гістарычныя тэмы. Болей »