Крывінка, 20 (60) 2009

Крывінка

інфармацыйна-культурная газета Бешанковіцкага раёна

20 (60) 2009

Месца выхаду: в. Старыя Ранчыцы, Бешанковіцкі раён

Дата выхаду: 2009-11

Рэдактар: Станкевіч Георгій

Copyright © 2008-2010 by Крывінка

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Падзяка старшыні. Людзі на Бешанковіччыне жывуць цярплівыя. Яны прывыклі працаваць за так, яны прывыклі, што ўсе чыноўнікі да іх просьбаў глухія. Яны ведаюць, каб дастукац­ца да начальства і вырашыць нейкую пра­блему, трэба не адны боты стаптаць. Механізм вырашэння розных пытанняў сёння прыкладна такі. Пахадзіўшы па інстанцыях і атрымаўшы паўсюль або ад­мову, або абяцанкі-цацанкі, людзі звярта­юцца наўпрост да старшыні РВК. Той бярэ пытанне пад свой кантроль і, часцей за ўсё, дапамагае. Пагартайце старонкі раённай “Зары” і Вы атрымаеце пацверджанне маім словам. Старшыня дапамог спілаваць дрэ­ва… старшыня дапамог апусьціць шлюз на “Крывінцы”… старшыня дапамог засыпаць ямку… .Амаль усе раённыя службы не ро­бяць ані кроку без каманды старшыні РВК. Дык можа трэба ліквідаваць усе кіраўнічыя структуры, няхай рабочыя бяруць сабе “пуцёўкі” і пад’язджаюць наўпрост да РВК. Тут іх і накіруюць, куды трэба. “Не”,- кажуць знаўцы. Так нельга. Проста, сёння такі стыль работы ўсіх старшынь РВК па ўсёй Беларусі. Так як чыноўнікаў на службе ў Прэзідэнта хапае, кожны з іх атрымоўвае персанальнае даручэнне. І аналагічная сістэма кіравання гаспадаркай культывуецца сёння ў раёнах.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Крывінка

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле

Варта пазнаёміцца:

pdf
Крывінка, 10 (254) 2020

Крывінка

інфармацыйна-культурная газета Бешанковіцкага раёна

10 (254) 2020

Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якія маюць адбыцца 9-га жніўня, пакрысе пераўтвараюцца ў чыстую фармальнасць. Аб тым сведчаць усе дзеянні ўладаў, якія накіраваныя на захаванне існуючай улады і "гаранта стабільнасці" А.Лукашэнкі. Замест таго, каб правесці тыя выбары дэмакратычна, з захаваннем роўных умоваў для ўсіх удзельнікаў, улады скрозь ужываюць сілавыя метады. Супраць кандыдатаў у прэзідэнты былі сфабрыкаваныя справы, якія,... Болей »


pdf
Крывінка, 9 (253) 2020

Крывінка

інфармацыйна-культурная газета Бешанковіцкага раёна

9 (253) 2020

Адразу папярэджваю, што ў мяне існуе ўнутранае непрыняцце гэтай катэгорыі работнікаў. Я лічу, што яны наогул непатрэбныя ні нашай дзяржаве, ні нашай народнай гаспадарцы, ні нашым працоўным калектывам. Такая мая асабістая думка. Пагадзіцеся, што надоенае на ферме малако аніякім бокам не звязанае з тым, прыязджала сюды ідэалагічная група да кароў ці не. А вось з сваечасовым кармленнем і даеннем надоенае малако звязанае непасрэдна. У нашай... Болей »


pdf
Крывінка, 8 (252) 2020

Крывінка

інфармацыйна-культурная газета Бешанковіцкага раёна

8 (252) 2020

6-га траўня ў Бешанковіцкім раёне каля вёскі Узрэчча мусіла было адбыцца масавае мерапрыемства, прысвечанае 75-й гадавіне Перамогі. І яно мусіла адбыцца «дабраахвотнапрынудзіцельна». быў прыезд у раён беларускага тэлебачання. Работнікі аддзела культуры Бешанковіцкага райвыканкама мусілі забяспечыць ім фон і стварыць для беларусаў прыгожую перадсвяточную навіну. Работнікамі Бешанковіцкага аддзела культуры да Дня Перамогі запланавана ... Болей »


pdf
Крывінка, 7 (251) 2020

Крывінка

інфармацыйна-культурная газета Бешанковіцкага раёна

7 (251) 2020

Што думаюць звычайныя жыхары гарадскога пасёлку, медыкі, а таксама чыноўнікі пра каронавірус? Чым жыве мястэчка, якое на другім месцы ў колькасці хворых на COVID-19 у краіне? Карэспандэнт Belsat.eu з’ездзіў у Бешанковічы. Гарадскі пасёлак Бешанковічы невялікі, і людзей удзень на дварэ няшмат. Зрэдку праязджаюць машыны, але найчасцей гэта патруль міліцыі ці хуткая дапамога. Бешанковічы добраўпарадкуюць перад бліжэйшымі святамі: прыбір... Болей »


pdf
Крывінка, 6 (250) 2020

Крывінка

інфармацыйна-культурная газета Бешанковіцкага раёна

6 (250) 2020

У Бешанковіцкай раённай бальніцы на 10-га красавіка 2020 года па-ранейшаму востра не хапала сродкаў індывідуальнай абароны для медыкаў. І хаця за тыдзень да гэтага бальніца штосьці і атрымала, па выказваннях многіх медыкаў гэта ўсё — кропля ў моры. Востра не хапае аднаразовых касцюмаў. Яны патрэбныя для кожнага наведвання хворых, якія ляжаць у рэанімацыі. Бо пасля кожнага наведвання тых хворых, кожнай праведзенай там працэдуры адн... Болей »


pdf
Крывінка, 5 (249) 2020

Крывінка

інфармацыйна-культурная газета Бешанковіцкага раёна

5 (249) 2020

Новай старшынёй Бешанковіцкага райвыканкама стала Галіна Унуковіч. Як пішуць "Віцебскія весці", у Галіны Уладзіміраўны важкі досвед працы на кіруючай пасадзе. За гэты час зарэкамендавала сябе кваліфікаваным, ініцыятыўным кіраўніком. Яе адрозніваюць вялікая працаздольнасць, высокая адказнасць за даручаную справу. Прынцыповасць Галіны Унуковіч ў вырашэнні праблем спалучаецца з уважлівым стаўленнем да людзей і іхніх патрэб. – Мая галоўн... Болей »


pdf
Крывінка, 4 (248) 2020

Крывінка

інфармацыйна-культурная газета Бешанковіцкага раёна

4 (248) 2020

Чытаючы артыкулы, абавязкова звяртаеш увагу, кім яны зробленыя. Напрыклад, пад артыкулам «Топ дасягненняў Віцебскай вобласці па выніках 2019 года», які апублікавалі «Віцебскія весткі», стаіць: «Материал подготовлен главным управлением идеологической работы и по делам молодежи облисполкома.» Ёсць у гэтым артыкуле пра нашыя дасягненні ў сельскай гаспадарцы. Менавіта пра аршанскіх хлебаробаў, якія намалацілі больш 7 000 тон збожжа. Цытуем ... Болей »


pdf
Крывінка, 3 (247) 2020

Крывінка

інфармацыйна-культурная газета Бешанковіцкага раёна

3 (247) 2020

У аддзеле ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Бешанковіцкага раёна на сённяшні дзень кадравы голад не толькі на падрыхтаваных ідэолагаў, але і на журналістаў. Калі прыўладныя чыноўнікі пачынаюць казаць пра палітычныя задачы на гэты год, іх ахоплівае паніка. А як жа, сёлета – зноў прэзідэнцкія выбары. А тое сведчыць пра новыя звышнамаганьні, каб "адзіна правільны шлях" заблішчэў прывабнымі фарбамі. Цытую "Віцебскія весці... Болей »


pdf
Крывінка, 2 (246) 2020

Крывінка

інфармацыйна-культурная газета Бешанковіцкага раёна

2 (246) 2020

Гэты пазнавальны чатырохпавярховік па вуліцы Чкалава стаіць першым ад пачатку вуліцы з боку вуліцы Чарняхоўскага. Вось толькі нумар на ім абарваны. Ды гэта не галоўнае. Нядаўна, напрыканцы мінулага года, усе пад’езды гэтага дома абзавяліся новымі ганкамі. Старыя ганкі былі з выбоінамі, адстаялі каля трыццаці гадоў з моманту пабудовы дома ў пачатку дзевяностых. І вось мінула два месяцы з таго часу, як гэты дом набыў новыя ганкі і... Болей »


pdf
Крывінка, 1 (245) 2020

Крывінка

інфармацыйна-культурная газета Бешанковіцкага раёна

1 (245) 2020

Той, хто апошнім часам хоць калі-нікалі заходзіў на сайт бешанковіцкай раённай газеты «Зара» або разгортваў папяровае выданьне гэтай газеты, пацвердзіць мае словы: як сайт, так і газета, заснавальнікам якой з’яўляецца бешанковіцкі райвыканкам, сталі цалкам рускамоўнымі. Нагадаем, што ў былыя, не такія ўжо і далёкія часы, наша "Зара" была цалкам беларускамоўнай. І яна добра чыталася і мела падпісчыкаў у разы больш, чым мае сёньня. Сёньня... Болей »