![]() |
![]() |
Такое меркаванне выказаў на калегіі Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці ў ходзе разгляду выканання ў рэгіёне мерапрыемстваў Рэспубліканскай праграмы развіцця малочнай галіны начальнік упраўлення Вячаслаў Асмалоўскі. Калегіяй адзначана, што Магілёўскі аблвыканкам і райвыканкамы ў 2012—2013 гадах прымалі арганізацыйна-практычныя меры па далейшым развіцці галін вытворчасці і перапрацоўкі малака. Болей »
У другой палове сакавіка сайт spring96.org паведаміў наступную інфармацыю: “Суддзя суда Клімавіцкага раёна Таццяна Іваненка 17 сакавіка разгледзела скаргу жыхаркі вёскі Дамамерычы Клімавіцкага раёна Алены Марчанкі аб адмене пастановы Клімавіцкага РАУС ад 28 студзеня аб спыненні справы аб адміністрацыйных правапарушэннях адносна малодшага ўчастковага інспектара Клімавіцкага РАУС Панасенка Вадзіма Станіслававіча за адсутнасцю ў дзеяннях а... Болей »
Жыхарка вёскі Дамамерычы Клімавіцкага раёна Алена Марчанка атрымала адказ з пракуратуры Клімавіцкага раёна на сваю скаргу на незаконныя дзеянні адміністрацыйнай камісіі Клімавіцкага раёна. У сувязі з гэтым на сайце spring96.org з’явілася наступная інфармацыя. Болей »
Выдавец грамадска-палітычнага бюлетэня “Клімавіцкая Інфа-Панарама”, сябар ГА “БАЖ” (Беларуская асацыяцыя журналістаў) Сяргей Аржанцаў скардзіўся на дзеянні старшыні адміністрацыйнай камісіі Клімавіцкага райвыканкама Наталлі Асмалоўскай, якая не дазволіла Сяргею Аржанцаву прысутнічаць на пасяджэнні адміністратыўнай камісіі Болей »
Не толькі афрыканская чума свіней, але і прафілактычная зачыстка фактычна выкасілі пагалоўе свіней у шматлікіх рэгіёнах краіны. Але праблемы ў тых, хто асмеліўся пратэставаць супраць знішчэння сваёй маёмасці, працягваюцца. Жыхарка Клімавіцкага раёну яшчэ са жніўня спрабуе даказаць, што мае права на ўласную гаспадарку. Болей »
Сяргей Аржанцаў, выдавец маланакладнага грамадска-палітычнага бюлетэня “Клімавіцкая Інфа-Панарама”, 24 студзеня азнаёміўся з адказам на сваю скаргу ў кнізе заўваг і прапаноў Клімавіцкага райвыканкама. Болей »
У снежні мінулага года былы кандыдат у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу РБ па Крычаўскай выбарчай акрузе№83 Валерый Каранкевіч накіраваў лісты ў Палату прадстаўнікоў і Цэнтрвыбаркам. У заявах на імя старшыні Палаты прадстаўнікоў Уладзіміра Андрэйчанкі і старшыні ЦВК Лідзіі Ярмошынай спадар Каранкевіч прапанаваў выбраць іншага дэпутата ў парламент ад Крычаўскай выбарчай акругі (Крычаўскі, Клімавіцкі і Хоцімскі раёны). Болей »
У Магілёўскай вобласці закрылі тры дзясяткі бібліятэк, і гэты працэс працягваецца. Афіцыйна іх ліквідацыюназываюць аптымізацыяй працы бібліятэчнай сеткі дзеля ашчаднага выкарыстання бюджэтных сродкаў. Прызнаецца, што такія захады выкліканыя скарачэннем фінансавання. Тым часам наведнікі бібліятэк незадаволеныя іх закрыццём. Болей »
У сярэдзіне снежня амаль усе сродкі масавай інфармацыі паведамілі пра тое, што Лукашэнка адправіў у адстаўку начальніка Генштаба Узброеных Сіл Беларусі. Прэзідэнцкім Указам генерал-маёр Пётр Ціханоўскі быў звольнены з вайсковай службы ў запас па ўзросце. Шмат хто з журналістаў заўважыў, што ўзрост генерала — усяго толькі 55 гадоў. Болей »
У Клімавіцкім раёне Магілёўскай вобласці прынятыўзмоцненыя меры бяспекі ў сувязі з выяўленым у суседнім Шумяцкім раёне Смаленскай вобласці Расіі ачагом афрыканскай чумы свіней. Тут быў забіты дзік з вірусам АЧС, паведамляюць БелаПАН і Радыё Свабода. Тэрыторыя Клімавіцкага раёна абвешчаная «другой зонай пагрозы»: пасля непрацяглага зацішша ад прыватных гаспадароў зноў патрабуюць, каб яны пазбыліся свойскіх свіней. Райвыканкам прыняў спец... Болей »