- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
«Інфа-Кур'ер» — рэгіянальная беларуская газета, якая выдаецца з сакавіка 2001 года. Газета распаўсюджваецца ў Слуцкім, Старадарожскім, Любанскім і Капыльскім раёнах Мінскай вобласці. Фактычна газета з'яўляецца пераемнiкам выдання «КIС-Кур'ер», заснаванага дзвюма фiзiчнымi асобамi ў лiстападзе 1998 года. Уваходзіць у склад «Асацыяцыі выдаўцоў рэгіянальнай прэсы „Аб'яднаныя Масмедыі“».