![]() |
![]() |
Вось ужо некалькі тыдняў не пакідае мяне, не адпускае пачуццё трывогі і віны. Так, і асабістай віны за тое, што здарылася 30 мая, на праваслаўную Тройцу, на Нямізе і што яшчэ можа здарыцца ў іншых месцах горада і краіны. Калі мы, усе мы, не адчуем адказнасці перад гісторыяй, за захаванне святой памяці пра нашых продкаў. Пачуццё трывогі нечакана ўзнікла вечарам 30 мая, хаця тады я знаходзіўся далёка ад Мінска — якраз сядаў на цягнік Варш... Болей »
А. С. Пушкін — сонца не толькі рускай, але і ўсёй славянскай паэзіі. Геній Пушкіна спазнаў глыбіню славянскага характару, асаблівасці мыслення славяніна. Але не толькі спазнаў. Пушкін паказаў гэта чытачу праз вобразы сваіх герояў, праз свае пачуцці ў вершах, аповесцях, раманах. Уражвае, якім чынам далёка не сталага ўзросту чалавек змог так глыбока спасцігнуць асаблівасці славянскай душы, самыя патаемныя пачуцці славян. Падставай таго з’... Болей »
Атмасфера роднага дома Станіслава Манюшкі мела вялікі ўплыў на фарміраванне характару і таленту будучага заснавальніка польскай нацыянальнай оперы. Гэта падкрэсліваюць і шматлікія біёграфы Манюшкі, звяртаючы ўвагу на тое, што на станаўленне асобы кампазітара пераможна ўплывала як атмасфера шляхецкага дома, так і кантакты з народнай музыкай беларускай вёскі. Належыць, аднак, адзначыць, што амаль усе біёграфы Манюшкі недаацэньваюць значэн... Болей »
Духоўная культура эпохі сярэдневякоўя была пераважна гарадской, і гэта яскрава выяўляецца ў развіцці мастацтва як візантыйскай, так і заходняй традыцый. У межах Беларусі на працягу стагоддзяў яны сустракаліся, судакраналіся амаль пастаянна, аднак пры гэтым толькі спарадычна ўступалі ва ўзаемадзеянне. Для апошняга былі неабходны пэўныя гістарычныя перадумовы, якія з’явіліся адносна позна — у перыяд развіцця беларускай готыкі. У больш ран... Болей »
1999 год абвешчаны Годам А. С. Пушкiна. Да 200–гадовага юбiлею з дня нараджэння класiка рускай лiтаратуры Нацыянальны навукова–асветны цэнтр iмя Ф. Скарыны рыхтуе зборнiк “А. С. Пушкiн i Беларусь”. Дзякуючы цiкаваму даследчыцкаму матэрыялу беларускiх навукоўцаў, краязнаўцаў, журналiстаў, пiсьменнiкаў шырокаму колу чытачоў адкрыюцца раней малавядомыя старонкi жыцця i творчасцi А. С. Пушкiна i яго сувязей з нашай Бацькаўшчынай, якiя ўперш... Болей »
"...У паэзіі Ніла Гілевіча ў вельмі выразнай форме знайшлі выяўленне грамадзянскасць, скандэнсаваная сацыяльнасць, аб чым сведчаць яго шматлікія лірычныя і ліра-эпічныя творы і асабліва ягоныя сатыра і гумар, у якіх паэт мае свой непаўторны голас, свой характэрны смех і сваю іронію. Сіла ягонай пагарды і выкрыцця такая вялікая, а смех такі з'едлівы, што часам здзіўляе ягоная здольнасць пераходу да вельмі шчырай замілаванасці, дабрыні ... Болей »
Кніга «Кантынэнтальны сьняданак» зьмяшчае гісторыі з жыцьця мітычнага гатэлю ў Мінску. Сьвет пакаёвак і парцье, масажыстаў і цырульнікаў, мэнэджараў і маркетолягаў схаваны за ветлівымі ўсьмешкамі і бязьлікасьцю ўніформы – той, якога ня бачаць пастаяльцы. Прысьвячаецца ўсім: хто выдаткоўвае сваё жыцьцё на карысьць іншых людзей, хто гатуе для чужынцаў, хто мые й прасуе чужыя брудныя анучы, хто засьцілае чужыя ложкі, хто пыласосіць і мые п... Болей »
Рэспубліканскі Рэферэндум адбыўся 17 кастрычніка 2004 г. Каб падоўжыць свае паўнамоцтвы, А.Лукашэнка абвесціў яго правядзенне разам з выбарамі дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і вынес на разгляд наступнае пытанне: “ Разрешаете ли Вы первому Президенту Республики Беларусь Лукашенко А.Г. участвовать в качестве кандидата в Президенты Республики Беларусь в выборах Президента и принимаете ли часть первую... Болей »
Васіль Ткачоў часта выступае перад сваімі чытачамі. У кнізе “Канфуз” сабраны лепшыя гумарыстычныя творы пісьменніка – на памяць чытачам аб такіх сустрэчах. Яшчэ адзін дом-прыгажун вырас у нашым горадзе. Цагляны, шматпавярховы, з вялікі вокнамі! Навасёлы рады: будуць жыць амаль у самым цэнтры сталіцы. Радуецца і Міхаська: на адной лесвічнай пляцоўцы з ім жыве генерал. Гэта дзякуючы яму, генералу, Міхаська апынуўся ў цэнтры ўвагі хлапчуко... Болей »
У займальнай форме апавядаецца аб драматычным лёсе выдатнага палітычнага дзеяча сярэднявечнай Беларусі Л. Сапегі (1557—1633), стваральніка Статута 1588 года, асвятляецца яго барацьба за дзяржаўную самастойнасць Айчыны. Для шырокага кола чытачоў. Болей »