- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
На вясковай вуліцы памерла жанчына. На адну жыхарку стала менш. Цяпер у вёсцы засталіся дзве жанчыны і адзін мужчына, якога завуць Прыблуда. Сапраўднага свайго імя ён, мусіць, і сам не памятае. Тры дні мінула, як апошні раз бачылі нябожчыцу на вуліцы, якраз тады, калі аўталаўка прыязджала ў вёску. Жанчына купіла хлеб ды тры пляшкі гарэлкі. Калі сцішыўся снегапад, суседзі прыйшлі да яе, а тая ляжала на доле. На стале выпітыя дзве пляшкі. Прыехала міліцыя, забрала ў прыцэпчык і не вярнула, бо хаваць яе тут не было каму.