![]() |
![]() |
У гэтым годзе незаўважна праходзіць 640-годдзе першага ўзгадвання Езярышча ў пісьмовых крыніцах – Укладнай грамаце княгіні Ульяны ад 1377 году. Між тым гэта першае дакладнае ўзгадванне населенага пункта на тэрыторыі сучаснай Гарадоччыны. Болей »
Героем нашага чарговага матэрыялу пра ўмовы ўтрыманьня ў ізалятарах часовага ўтрыманьня Віцебскай вобласьці стаў актывіст партыі БНФ з Гарадка Леанід Аўтухоў. Апазыцыянэр браў актыўны ўдзел у сьвяткаваньні Дня Волі ў абласным цэнтры 25 сакавіка, за што быў пакараны 15-цю суткамі адміністрацыйнага арышту паводле артыкулу 23.34 КаАП (парушэньне парадку арганізацыі ці правядзеньня масавага мерапрыемства). Болей »
Турнір Кубак «Хмеля — 2017» сабраў аматараў міні-футболу з трох краінаў, якія прыехалі ў Гарадок з Менску, Віцебску, Наваполацку, Навалукамля, Пскову, Смаленска-Ярцева, Рыгі, Саласпілсу, а таксама дзве гарадоцкія каманды «Гарадок» і «Прамень — Кров СК». Турнір, які другі год запар гасцінны прымае гарадоцкая зямля, у гэтым годзе праходзіць пры падтрымцы Гарадоцкага райвыканкаму, а старшыня райвыканкаму Пётр Карабач гуляе за каманду «Прам... Болей »
Галоўны спецыяліст абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Генадзь Гарланаў паведаміў, што ў Бешанковіцкім, Верхнядзвінскім, Глыбоцкім, Гарадоцкім, Докшыцкім, Дубровенскім, Лепельскім, Лёзненскім, Мёрскім, Аршанскім, Полацкім, Пастаўскім, Талачынскім, Чашніцкім, Шаркаўшчынскім і Шумілінскім раёнах комплекс работ (першае скошванне, хімапрацоўку, пераворка) выкананы на 100% плошчы. Але адносна Гарадоцкага раён... Болей »
Колькасць платных паслугаў у Гарадоцкай цэнтральнай раённай бальніцы дасягнула амаль 180 відаў. Пры канстытуцыйным дэклараванні бясплатнасці медыцыны ў Беларусі з кожным годам павялічваецца спектр медыцынскіх паслугаў якія становяцца платнымі ў бюджэтных установах аховы здароўя. На сёння ў Гарадоцкай цэнтральнай раённай бальніцы маецца 12 напрамкаў платных паслугаў, якія ахопліваюць амаль 180 відаў дапамогі пацыентам за грошы. Болей »
Апошняя інфармацыя з дзяржаўных крыніц сведчыць, што баршчэўнік Сасноўскага амаль на трэць павялічыў папуляцыю ў паўночным рэгіёне Беларусі. І гэта пры тым, што з 2008 года вядзецца бюджэтнае фінансаванне барацьбы з прыродным монстрам, на якую быў выдаткаваны не адзін мільён даляраў. Болей »
В областном суде 22 мая начался процесс по делу об убийстве 33-летнего бизнесмена из Витебска, тело которого нашли в сентябре прошлого года в канаве рядом с дорогой в Шумилинском районе. Обвиняемый — 34-летний электромонтер из Городка Сергей Федотов Болей »
Да 70-годдзя Хатынскай трагедыі Дэпартамент па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь і Беларускі фонд міру пры падтрымцы Расійскага фонду садзейнічання актуальным гістарычным даследаванням «Гістарычная памяць» стварылі электронную базу даных «Беларускія вёскі, спаленыя ў гады Вялікай Айчыннай вайны ». Болей »
У Гарадоцкім раёне ў базе даных Дзяржаўнай службы занятасці захавалася прыкладна тая ж колькасць вакансій, як і ў папярэднія месяцы. Пры гэтым асноўнымі ўладальнікамі вакансій застаюцца аддзелы Гарадоцкага райвыканкаму: аддзел адукацыі, спорту і турызму, аддзел ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі пераважна з неяпоўнай занятасцю ад 0,16 стаўкі да 0,6 стаўкі. Болей »
18 лютага Гарадок стаў лыжнай сталіцай Віцебскай вобласці пад час спартыўна-мастацкага свята «Віцебская лыжня-2017». Найбольш відовішчнымі былі лыжныя эстафеты з удзелам каманд Віцебскага аблвыканкаму, гарвыканкамаў і райвыканкамаў, у якіх прынялі удзел старшыня Віцебскага аблвыканкаму Мікалай Шарснёў, а таксама асобныя кіраўнікі райвыканкамаў. Болей »