![]() |
![]() |
У кнізе разглядаюцца актуальныя праблемы сучаснай беларускай літаратуры — прозы і паэзіі. Вядзецца размова аб разнастайнасці мастацкіх стыляў, унутрана адзіных у кожнага пісьменніка. Аналізуецца творчасць розных па свайму творчаму почырку літаратараў, праца якіх адзначана «маланкай індывідуальнасці». Болей »
Калі сабраць разам сто чалавек, сярод іх будзе каля пятнаццаці тых, хто карыстаецца левай рукой лаўчэй, чым правай. Існуе нават Міжнародны дзень ляўшуноў - 13 жніўня. У гэтым вершыку словы «правы» і «левы» таксама можна памяняць месцамі! Болей »
Вялікдзень – самае важнае і значнае народнае свята. Калісьці даўным-даўно нашыя продкі віталі перамогу Сонца-Дажджбога, надыход вясны, абуджэнне прыроды, пачатак “вялікіх дзён” палявых работ. Пазней, калі ўзнікла рэлігія хрысціянства, Вялікдзень, ці Пасха, стаў днём праслаўлення Ісуса Хрыста, які быў ускрыжаваны і ўваскрос з мёртвых. Таму на свята людзі вітаюцца словамі: “Хрыстос уваскрос!”, на што прынята адказваць: “Сапраўды ўваскрос... Болей »
Такім чынам, Зямля - спадарожнік Cонца. У Зямлі таксама ёсць спадарожнік - Месяц. Нават без тэлескопа можна разгледзець яго паверхню. Тыя плямы, якія здаюцца морамі, насамрэч - раўніны. На Месяцы няма вады, няма паветра і жыцця. Тэмпература там невыносная для чалавека: ад мінус 1700 С уначы да плюс 1300 С удзень! Неба чорнае нават удзень, бо няма атмасферы, якая б стварала цудоўны блакітны колер, як у нашага неба. Болей »
У беларускай гісторыі рыцараў ставала. Гэта і легендарны полацкі князь Усяслаў Чарадзей, што з’яднаў крывіцкія землі ў магутнае Полацкае княства. Гэта і Вітаўт Вялікі, за часы якога нашая дзяржава — Вялікае Княства Літоўскае — разлягалася ад Балтыйскага да Чорнага мора і была найбуйнейшай дзяржавай у Еўропе. Рыцар — гэта і вялікі гетман Канстанцін Астрожскі, які шмат разоў граміў ворагаў, баронячы родны край ад маскалёў ды татараў. Жанч... Болей »
Навучыцца лічыць - гэта вельмі проста! А з маленькімі гарэзамі, што жывуць на вёсцы, лічэнне робіцца вельмі вясёлым. Разам з лічбамі запомні, як клічуць дзетак жывёл. Назовы дарослых жывёл і іх дзетак часам зусім не падобныя: у каровы - цяляты, у кабылы - жарабяты. А ці ведаеш ты яшчэ такія непадабенствы? Болей »
У гэтай кнізе Ніна Мацяш – самабытная паэтэса і перакладчыца – адкрывае непаўторны свет украінскай паэзіі. Беларускай мовай гучыць паэтычны перазоў душ таленавітых творцаў. У перастварэннях Ніны Мацяш – галасы блізкіх ёй па духу ўкраінскіх аўтараў. Гэта слова любові да сваёй зямлі, слова шляхетных постацяў нацыянальнага Адраджэння, якіх яднае ў прасторы і часе воля, годнасць, незалежнасць. Гэта ўкраінска-беларускі перазоў, у якім – высо... Болей »
“Гародня Х – ХХ стст. Каралеўскі горад з правінцыйным лёсам” - чарговае выданне кніжнай серыі “ГАРАДЗЕНСКАЯ БІБЛІЯТЭКА”. З усіх старажытных беларускіх гарадоў сёння найбольш актыўна даследуецца Гародня. Кніга “Гародня Х – ХХ стст. Каралеўскі горад з правінцыйным лёсам” яшчэ адзін таму прыклад. 11 гісторыкаў з Беларусі і Польшчы ажыццявілі першае ў гісторыі сумеснае беларуска-польскае даследаванне мінуўшчыны горада на сумежжы цывілізацый... Болей »
Шмат у чым Гары Потэр быў вельмі незвычайным хлапчуком. Па-першае, з усіх часоў года ён люта не любіў летнія вакацыі. Па-другое, ён вельмі імкнуўся зрабіць работу зададзеную на лета, але вымушаны быў рабіць гэта, калі аніхто ня бачыць, глыбокай ноччу. Застаецца дадаць яшчэ адно – ён быў чараўніком. Болей »
У чарговы раз, падчас сняданку, за сталом у доме нумар чатыры на вуліцы Прайвет Драйв успыхнула сварка. І ўсё з-за таго, што містэр Вернан Дурслі быў пабуджаны на золку гучным вухканнем, што даносілася з пакою яго пляменніка Гары. - Трэці раз за тыдзень!- гучна прароў ён пляменніку праз стол.- Калі ты не ў стане кантраляваць сваю саву, няхай яна прыбіраецца з маёй хаты! Гары ў чарговы раз паспрабаваў растлумачыць дзядзьку ў чым справа. ... Болей »