- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
—25 Сакавіка для ўсіх сапраўдных патрыётаў — вялікае свята, таму мы адзначаем гэту дату кожны год. Тое, што дзейная ўлада кожны раз бачыць у гэтым нейкую “правакацыю” супраць яе — гэта яе праблемы, можа быць, маніякальнага характару. Мы са свайго боку заўсёды падаем, згодна з заканадаўствам, заявы на правядзенне легальных мерапрыемстваў, але ўсякі раз нам не дазваляюць іх праводзіць. Між тым на дазволеных мерапрыемствах маглі б прысутнічаць і ідэолагі, і супрацоўнікі КДБ адкрыта і бачыць і чуць, што мы там праводзім і гаворым. Але яны забараняюць іх правядзенне, каб потым праслухоўваць тэлефоны, сачыць за намі і старанна шукаць у нашых дзеяннях нейкі крымінал. Можа, каб такім чынам апраўдваць сваё існаванне? Нам шкада іх, шкада і супрацоўнікаў РАУС, якіх прымушаюць выконваць функцыі палітычнай паліцыі. За сабой мы не бачым ніякіх дзеянняў падчас святкавання Дня Волі, якія можна назваць злачыннымі, — сказаў з гэтай нагоды Іван Шэга.