![]() |
![]() |
У даследаванні робіцца спроба ажыццявіць новыя падыходы да разумення сутнасці праблем выхавання патрыятызму і шляхоў яе вырашэння ў сучасных палітычных і сацыяльна-эканамічных умовах. Кніга адрасавана настаўнікам, класным кіраўнікам, вы-хавальнікам, студэнтам педагагічных навучальных устаноў і ўсім тым, каго цікавіць і хвалюе праблема выхавання патрыятызму. Болей »
У папярэдняй брашуры я сцвярджаў, што дэмакратыя будзе безвыніковай, а можа нават шкоднай, калі галоўным прыярытэтам свайго развіцця не абярэ адукацыйна-выхаваўчую дзейнасць. І так ёсць – грамадствы, народы і дзяржавы, якія гэтага не зразумелі, а хочуць збудаваць у сябе дэмакратычную сістэму ўлады, у выніку атрымваюць хаос і ўладу прыдуркаў. У гэтай брашуры дадам толькі адно: дэмакратыя абернецца сама супраць сябе, заменіцца сваёй супра... Болей »
Культавая аўтарка часопісаў Nihil і Паміж, Марыя Барадзіна ўварвалася ў беларускую паэзію з адметнай гішпанскай інтанацыяй (Гарсія Лорка), кельцкай прасодыяй (Шымас Хіні) і адмыслова беларускім дыханьнем. У сваёй паэзіі яна пагружаецца ў пракаветныя глыбіні — "вышэй за паўночны вецер". Болей »
Янка Лучына (Неслухоўскі Іван Люцыянавіч, 6.VII.1851 — 16.VII.1897), пражыў на свеце 46 гадоў, а так і не дачакаўся ніводнай сваёй кнігі - ні на польскай, ні на рускай, ні тым больш на беларускай мове. I тым не менш месца яго ў гісторыі нашай літаратуры даволі прыкметнае. Ужо яго псеўданім падкрэеліваў ягонае вельмі ж няпростае у той час вяртанне да мовы свайго народа праз іншамоўныя традыцыі, што панавалі ў нас у канцы XIX стагоддзя. Ё... Болей »
У дапаможніку змешчаны матэрыялы, напрацаваныя падчас рэалізацыі праектаў "Школа ўдасканалення маладых гісторыкаў" і "Школа вывучэння ВКЛ", якія ладзіліся ў 2001-2002 навучальным годзе для беларускіх студэнтаў і аспірантаў. Кніга з'яўляецца адной з першых спробаў комплексна прадставіць апошнія тэндэнцыі ў метадалагічным пошуку, які вядзецца ў беларускай гістарычнай навуцы. Адрасуецца як пачынаючым даследчыкам, так і дасведчаным у г... Болей »
У кнізе вядомага польскага гісторыка даследуецца будова і функцыяванне інстытутаў парламентарызму Вялікага Княства Літоўскага, паказваецца іх спецыфіка і адасобленасць ад каронных мадэляў, а таксама спробы ліцвінаў утрымаць раўнавагу з польскай Каронай. Займаючыся развіццём парламенцкай сістэмы ў Вялікім Княстве, аўтар непасрэдна кранае і палітычную культуру яго тагачасных элітаў. Болей »
У папулярнай форме апавядаецца пра жыццё і дзейнасць беларускага вучонага К.Семяновіча, якія жыў у XVII стаг. Ён абессмяроціл сваё імя распрацоўкай і стварэннем шматстопневых ракетаў, стабілізатараў тыпу „дэльта”, іншымі вынаходніцтвамі ў галіне артылерыі і ракетнай тэхнікі. Усё гэта было апісана ім у кнізе „Вялікае мастацтва артылерыі”, якая выйшла ў 1650 годзе ў Амстэрдаме, а пасля неаднойчы перавыдавалася. Для шырокага кола чытачоў. Болей »
Асьвечанай вярбы пукатыя галіны, / Дакладны знак на адыход зімы. / Час роспачы мінуў! Адпушчаны правіны! / Анёльскі хор пяе ўрачыстыя псальмы. / Час роспачы мінуў! Саўдзельнікі ахвяры, / Сьвяткуем радасьць шчыра, бяз нуды. / Такі шчасьлівы дзень! Хрыстос васкрос! Пачвары, / Што мучылі Яго, зашыліся ў куты. / Але й адтуль крычаць, зацята альбо лена: / «Дабі Яго! Ўкрыжуй! Зьняваж! Прадай!» / Я сьню, што я прыйшла Марыяй-Магдаленай / І н... Болей »
Гэты зборнік выходзіць у свет у год святкавання 450-годдзя з дня нараджэння Льва Сапегі - вялікага дзяржаўнага дзеяча, палітыка, мысліцеля, патрыёта, чалавека, які ўсё сваё жыццё прысвяціў абароне нацыянальных інтарэсаў Бацькаўшчыны - Вялікага княства Літоўскага, пашырэнню і ўмацаванню яго магутнасці. Зборнік выдаецца намаганнямі Віцебскага аддзялення ГА "Фонд імя Льва Сапегі” - арганізацыі, якая ўжо на працягу 15 гадоў працуе над тым, ... Болей »
Кніга У. Бутрамеева знаёміць дзяцей з выдатнымі гістарычнымі асобамі беларускай зямлі. У займальнай папулярнай форме выкладае старажытную гісторыю Беларусі, вучыць любіць свой край. Будзе цікава для ўсіх, хто жадае ведаць гісторыю Беларусі. Кніга багата ілюстравана. Болей »