Гісторыя Беларусі старажытных часоў. Атлас

Гісторыя Беларусі старажытных часоў. Атлас

4 клас

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2003

Выдавецтва/ друкарня: РУП "Белкартаграфія"

Памеры: 12с.: іл., карт.

ISBN: 985-6625-13-0

Катэгорыя: Гісторыя; Дзіцячая літаратура

Copyright © 2003 by Белкартаграфія

Кнігазбор: EEDC — бібліятэка Усходнеэўрапейскага дэмакратычнага цэнтру, ul. Nowy Świat 23/25 m. 30, Warszawa (папяровы асобнік)

Інвэнтарныя нумары: EEDC — [1237]

Сыгнатура: XII.2.ATL

Атлас гісторыі Беларусі старажытных часоў раскажа пра тое, як з'явіліся на нашай зямлі людзі, як яны жылі ў мінулыя часы. Вы даведаецеся пра тое, як выглядалі нашы продкі, чым яны займаліся. Вы знойдзеце адказы на пытанні, чым адрозніваліся старажытныя людзі ад сучасных, а ў чым былі падобныя на нас. Гэты атлас таксама паведаміць вам пра межы апошняга ледавіка, пра тое, хто такія індаеўрапейцы. 3 яго дапамогай вы знойдзеце адказы на пытанні, дзе і калі людзі пачалі карыстацца металамі, а таксама хто такія старажытныя балтыі і старажытныя славяне, дзе яны жылі і як. Кожная тэма ў атласе займае дзве старонкі і мае ўнутраны падзел. Спачатку ідзе тэкст з тлумачэннямі па тэме, затым узор паселішча, выгляд чалавека, прылад працы, здабыткаў гаспадарчай дзейнасці чалавека. Потым змешчаны карты з каментарыямі. Трэба ўважліва чытаць тое, што напісана на картах і побач з імі. Але ёсць карты, дзе няма сучасных межаў Беларусі. I калі вы не можаце знайсці Беларусь на іншых картах, проста звяртайцеся да карты, што змешчана ніжэй. Зрабіўшы так некалькі разоў, вы болей не будзеце губляцца, калі межы Беларусі не нанесеныя на карту.

Каталёг: EEDC

Толькі ў бібліятэцы Усходнеэўрапейскага дэмакратычнага цэнтру (папяровы асобнік)