Баршчэўскі Ян, Выбраныя творы

Выбраныя творы

Баршчэўскі Ян

У кнігу ўвайшлі ўсе асноўныя творы аднаго з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры Яна Баршчэўскага. Упершыню чытач мае магчымасць пазнаёміцца з усімі жанрамі творчасці гэтага выдатнага, яшчэ недастаткова вядомага шырокім колам грамадскасці, беларускага пісьменніка першай паловы XIX стагоддзя. Гэта — сёмы па ліку том «Беларускага кнігазбору». Болей »


Трус Паўлюк, Выбраныя творы

Выбраныя творы

Трус Паўлюк

Жыццесцвярджальная паэзія Паўлюка Труса — чыстая, як крынічны струмень, і шчырая, як народная песня, — стала ўзорам «пачуццёвай лірыкі» ў беларускай літаратуры. Настальгія паэта па родных Нізоўскіх ваколіцах, святая вера маладосці ў жыццё, каханыя вобразы беларускіх прыгажунь прарасталі ў ёй шчодрай нівай дзівосных радкоў. Ён пакінуў свет маладым, паспеўшы злажыць зіхоткія перліны свайго таленту ў скарбонку беларускай паэзіі. Нарадзіўся... Болей »


Чорны Кузьма, Выбраныя творы

Выбраныя творы

Чорны Кузьма

У аднатомнік класіка беларускай літаратуры, выдатнага празаіка Кузьмы Чорнага ўвайшлі самыя значныя яго творы — раманы, аповесці, апавяданні, узоры публіцыстыкі і (у поўным, без скарачэнняў, выглядзе) дзённік, які вёў пісьменнік у канцы жыцця. Чытач яшчэ раз зможа наталіцца прыгажосцю мастацкага слова Кузьмы Чорнага, крынічнай чысцінёй мовы роднай яму Случчыны. Гэта — адзінаццаты том «Беларускага кнігазбору». Болей »


Пушкін А. С., Выбраныя творы

Выбраныя творы

Вершы. Паэмы

Пушкін А. С.

"Выбраныя творы" А. С. Пушкіна (1799-1837) прымеркаваны да 200-гадзовага юбілею вялікага рускага паэта. У зборнік уключаны творы ў перакладзе класікаў беларускай літаратуры: Я. Купалы, Я. Коласа, А. Куляшова, П. Броўкі, а таксама ў перакладзе сучасных беларускіх паэтаў. Болей »


Гётэ Ё.-В., Выбраныя творы

Выбраныя творы

Гётэ Ё.-В.

Гэта — найбольш поунае выданне твораў класіка нямецкай літаратуры Ё.-В. Гётэ (1749—1832) у перакладзе на беларускую мову. У кнігу ўвайшлі вершы і балады. раман «Пакуты маладога Вертэра». трагедыя «Фаўст», лібрэта оперы «Фаўст» напісанае вялікім паэтам адмыслова для беларускага кампазітара А. Г. Радзівіла. Болей »


Багдановіч Максім, Выбраныя творы

Выбраныя творы

Багдановіч Максім

У аднатомнік класіка беларускай літаратуры ўвайшлі ўсе найбольш значныя яго творы. Яны даюць добрае ўяўленне пра вельмі прывабны воблік гэтага выдатнага паэта, пра яго незвычайны талент. Другі (пасля "Выбраных твораў" Яна Чачота) том "Беларускага кнігазбору". Болей »


Дастаеўскі Фёдар, Выбраныя творы

Выбраныя творы

Дастаеўскі Фёдар

Проза Фёдара Дастаеўскага ў Беларусі заўсёды выклікала да сябе цікавасць і чытача, і творцаў. Пра свае «неарыгінальныя» літаратурныя сімпатыі да творчасці Ф. Дастаеўскага і Л. Талстога гаварылі неаднаразова Якуб Колас, Кузьма Чорны, Іван Мележ, Васіль Быкаў. Глыбокі аналіз псіхалогіі кожнага, нават «эпізадычнага» персанажа, спагадлівая ўвага да «прыніжаных і зняважаных», бязлітаснае выкрыццё антыгуманістычных грамадскіх устояў і заганны... Болей »


Бядуля Змітрок, Выбраныя творы

Выбраныя творы

Бядуля Змітрок

У гэтым аднатомніку сабрана ўсё самае значнае, што было створана адным з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры, літаратуры ХХ стагоддзя Змітраком Бядулем (1886—1941) — яго лепшыя вершы, аповесці, апавяданні, публіцыстычныя артыкулы, лісты. Прывабны вобраз беларускага класіка, габрэя па паходжанні, добра дапаўняюць успаміны яго брата Мацвея Плаўніка і Уладзіславы Луцэвіч, жонкі Янкі Купалы. Трыццаць пяты том кніжнага праекта «Беларус... Болей »


Сыракомля Уладзiслаў, Выбраныя творы

Выбраныя творы

Сыракомля Уладзiслаў

Зборнік выбраных твораў Уладзіслава Сыракомлі пабачыў сьвет у выдавецтве “Кнігазбор”. Гэта толькі невялікая частка тае спадчыны, якая выйшла з-пад пяра “вясковага лірніка”. Шчыры абаронца простага люду, выдатны паэт, вядомы краязнавец Уладзіслаў Сыракомля стаяў у самым цэнтры антыпрыгонніцкага руху свайго часу. Матывамі патрыятызму прасякнута ўся творчасьць У. Сыракомлі — паэзія, драматургія, проза, публіцыстыка. Паэт лічыў, што любоў д... Болей »


Паноў С. В., Вывучэнне ў школе гісторыі першабытнага грамадства на тэрыторыі Беларусі

Вывучэнне ў школе гісторыі першабытнага грама...

Інфармацыйна-даведачныя матэрыялы для настаўнікаў

Паноў С. В.

Даведачныя матэрыялы прызпачаны для настаўнікаў і разлічаны на фарміраванне іх рэфлексінўа-аналітычных і праектна-тэхналагічных педагагічных уменняў. Змяшчаюць нарматыўна-рэгулятыўную базу і даведачныя рэкамендацыі, неабходныя для арганізацыі і кіравання вучэбна-пазнавальнай дзейнасцю вучняў пры вывучэнні гісторыі Беларусі старажытных часоў у базавай школе з арыентацыяй на рэалізацыю развіццёвага характару навучання. Болей »


Першая   Папярэдняя   [1] [2] [3] [4] [5] [6] [7] [8] [9] [10] [11] [12] [13] [14] [15] [16] [17] [18] [19] [20] [21] [22] [23] [24] [25] [26] [27] [28] [29] [30] [31] [32] [33] [34] [35] [36] [37] [38] [39] [40] [41] [42] [43] [44] [45] [46] [47] [48] [49] [50] [51] [52] [53] [54] [55] [56] [57] [58] [59] [60] [61] [62] [63] [64] [65] [66] [67] [68] [69] [70] [71] [72] [73] [74] [75] [76] [77] [78] [79] [80] [81] [82] [83] [84] [85] [86] [87] [88] [89] [90] [91] [92] [93] [94] [95] [96] [97] [98] [99] [100] [101] [102] [103] [104] [105] [106] [107] [108] [109] [110] [111] [112] [113] [114] [115] [116] [117] [118] [119] [120] [121] [122] [123] [124] [125] [126] [127] [128] [129] [130] [131] [132] [133] [134] [135] [136] [137] [138] [139] [140] [141] [142] [143] [144] [145] [146] [147] [148] [149] [150] [151] [152] [153] [154] [155] [156] [157] [158] [159] [160] [161] [162] [163] [164] [165] [166] [167] [168] [169] [170] [171] [172] [173] [174] [175] [176] [177] [178] [179] [180] [181] [182] [183] [184] [185] [186] [187] [188] [189] [190] [191] [192] [193] [194] [195] [196] [197] [198] [199] [200] [201] [202] [203] [204] [205] [206] [207] [208] [209] [210] [211] [212] [213] [214] [215] [216] [217] [218] [219] [220] [221] [222] [223] [224] [225] [226] [227] [228] [229] [230] [231] [232] [233] [234]   Наступная   Апошняя