Санько Валер, Не плач, маці

Не плач, маці

Аповесці, апавяданні

Санько Валер

Мужчына здрадзіў жонцы, сумленнай, гаспадарлівай, чыстай. Хаця даваў ёй слова. Моцна хварэе. Памірае. Спавядаецца перад роднымі, усім аддае даўгі. Жонку прызнанне грэшніка, „як і ўсё мужчынскае адроддзе”, ашаламіла. Мужык вымаліў у яе дараванне. Паправіўся. Такіх сюжэтаў, яркіх, запамінальных, проста ўкрадзеных у жыцця-быцця, у аўтара плоймы. Містыка і філасофія паспяхова ўжываецца ў аўтара, бо верхачаліць у ягонай творчасці яе вялікасц... Болей »


Не сілай, а розумам

Не сілай, а розумам

У чарговай кнізе унікальнага дзесяцітомнага выдання для дзяцей сабраны беларускія народныя бытавыя казкі і «азкі пра жывёл. Усе яны вызначаюцца мяккім гумарам, уласцівым беларускаму фальклору, мудрымі адносінамі чалавека да прыроды і даюць яркую і вобразную карціну жыцця і быту беларускага народа. Болей »


Янушкевіч Язэп, Неадменны сакратар Адраджэння

Неадменны сакратар Адраджэння

Вацлаў Ластоўскі

Янушкевіч Язэп

Пасля больш чым паўстагоддзя шальмавання ці проста замоўчвання вяртаецца да нас імя Вацлава Ластоўскага (1883—-1938). Жыццёвы шлях сакратара "Нашае Нівь”, прэм'ер-міністра БНР, акадэміка і неадменнага сакратара Беларускай Акадэміі навук адлюстроўвае паваротныя моманты ў лёсе Беларусі першай трэці XX стагоддзя, і постаць яго займае тут адно з цэнтральных месцаў. Сгесіо свайго — служэнне роднаму краю палітычнай, культурнай і іншай чыннасц... Болей »


Сяўрук Пётр, Небыцця не існуе

Небыцця не існуе

Невядомыя старонкі беларускага нацыянальнага руху

Сяўрук Пётр

Чалавек фармату Пётра Сяўрука — гэта рэдкасць у гісторыі беларускага руху. Праўда, шмат хто з выдатных прадстаўнікоў беларускага народу зрабіў значна больш за Сяўрука, але ніхто з іх не атрымаў ад лёсу так мала часу на выкананне свае жыццёвай місіі. Пётр Сяўрук пражыў усяго 24 гады. У такім узросце ў нармальны час большасць толькі пачынала адчуваць патрэбу далучэння да грамадскай ці палітычнай дзейнасці. Пятру Сяўруку давялося жыць у пе... Болей »


Невядомая Беларусь

Невядомая Беларусь

Аналітычныя эсэ

У эсэістычнай форме кніга распавядае пра Беларусь, гісторыю, культуру і мэнтальнасьць яе насельнікаў. Гэта – краіна, убачаная вачыма ня толькі беларусаў, але і нашых суседзяў, палякаў і расейцаў. Аўтары кнігі – вядомыя беларускія інтэлектуалы, пісьменьнікі і гісторыкі, польскія і расейскія дасьледнікі, а таксама публічныя асобы. У 2005 г. кніга была перакладзена і выдадзена ў Расеі і Чэхіі. У Беларусі выдаецца ўпершыню. Болей »


Сагановіч Генадзь, Невядомая вайна

Невядомая вайна

1654-1667

Сагановіч Генадзь

У кнізе асвятляюцца драматычныя падзеі самай страшнай для Беларусі вайны, якая з палітычных прычынаў заставалася да апошняга часу практычна невядомай нам. Грунтуючыся на дакументах і даследваннях, аўтар піша пра сапраўдныя мэты інтэрвенцыі Маскоўскай дзяржавы і акупацыйную палітыку царызму ў Беларусі, апавядае пра бітвы і аблогі гарадоў, упершыню паказвае шырокі рух народнага супраціву чужынцам, спрабуе вызначыць месца вайны 1654—1667 г... Болей »


Недзяржаўная выдавецкая дзейнасць у Беларусі

Недзяржаўная выдавецкая дзейнасць у Беларусі

Гісторыя і сучаснасць: матэрыялы Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі: Мінск, 3-4 кастрычніка 1996 г.)

У зборнік увайшлі матэрыялы Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі, прысвечанай пытанням недзяржаўнай выдавецкай дзейнасці ў Беларусі, яе гісторыі і сучаснаму стану (г. Мінск, 3-4 кастрычніка 1996 г.). Асаблівасці аўтарскай мовы захоўваюцца. Разлічаны на навукоўцаў і выкладчыкаў у галіне выдавецкай справы, бібліятэкараў кнігавыдаўцоў, работнікаў кніжнага гандлю, аспірантаў, студэнтаў. Болей »


Супрун Васіль, Незабыўныя

Незабыўныя "ксівы"

Вершы з падпольнай канцлагернай перапіскі з Ларысай Генюш

Супрун Васіль

"Зноў сярод старых папераў натрапляю на вершы з маёй падпольнай канцлагернай перапіскі ў 1953-54 гадах у Інце з Ларысай Генюш. А яны - хвалюючыя ўспаміны з распятай на калючым дроце палымянай маладосці. Міжволі ўспомніліся гады суровай няволі, калі шчырыя радкі гэтыя ядналі нас духоўна над самым бяздоннем". Болей »


Лукша Уладзімір, Непаўторныя вобразы Крыма

Непаўторныя вобразы Крыма

Замалёўкі з натуры

Лукша Уладзімір

"Серыю з найбольш удалых работ, зробленых у Крыме, спадзяюся, яшчэ паглядзяць мае земля-кі-вілейчане на гарадской выстаўцы. Цікавыя эскізы зроблены мной у Ялце, Алушце, ля музея С. Сяргеева-Цэнскага, у вёсцы Пушкіна, дзе бываў вялікі рускі паэт. Па-свойму маляўнічыя сцяжынкі Нікіцкага батанічнага сада, парк у Алупцы. Замаляваў я і знакаміты Варанцоўскі палац, і непаўторную сонечную сцяжынку ў Лівадзіі, якая больш як на сем кіламетраў уе... Болей »


Хадыка Аляксей, Хадыка Юрый, Непаўторныя рысы

Непаўторныя рысы

З гісторыі беларускага партрэта

Хадыка Аляксей, Хадыка Юрый

Кніга знаёміць з адной з самых выдатных старонак гісторыі беларускага мастацтва — сармацкім партрэтам, які атрымаў распаўсюджанне ў XVI—XVII стст. у Полыпчы і Літве, на Беларусі і Украіне, у іншых славянскіх краінах. Разлічана на шырокае кола чытачоў. Болей »


Першая   Папярэдняя   [1] [2] [3] [4] [5] [6] [7] [8] [9] [10] [11] [12] [13] [14] [15] [16] [17] [18] [19] [20] [21] [22] [23] [24] [25] [26] [27] [28] [29] [30] [31] [32] [33] [34] [35] [36] [37] [38] [39] [40] [41] [42] [43] [44] [45] [46] [47] [48] [49] [50] [51] [52] [53] [54] [55] [56] [57] [58] [59] [60] [61] [62] [63] [64] [65] [66] [67] [68] [69] [70] [71] [72] [73] [74] [75] [76] [77] [78] [79] [80] [81] [82] [83] [84] [85] [86] [87] [88] [89] [90] [91] [92] [93] [94] [95] [96] [97] [98] [99] [100] [101] [102] [103] [104] [105] [106] [107] [108] [109] [110] [111] [112] [113] [114] [115] [116] [117] [118] [119] [120] [121] [122] [123] [124] [125] [126] [127] [128] [129] [130] [131] [132] [133] [134] [135] [136] [137] [138] [139] [140] [141] [142] [143] [144] [145] [146] [147] [148] [149] [150] [151] [152] [153] [154] [155] [156] [157] [158] [159] [160] [161] [162] [163] [164] [165] [166] [167] [168] [169] [170] [171] [172] [173] [174] [175] [176] [177] [178] [179] [180] [181] [182] [183] [184] [185] [186] [187] [188] [189] [190] [191] [192] [193] [194] [195] [196] [197] [198] [199] [200] [201] [202] [203] [204] [205] [206] [207] [208] [209] [210] [211] [212] [213] [214] [215] [216] [217] [218] [219] [220] [221] [222] [223] [224] [225] [226] [227] [228] [229] [230] [231] [232] [233] [234] [235] [236] [237] [238] [239] [240] [241] [242] [243] [244] [245] [246] [247]   Наступная   Апошняя