Кісліцына Ганна, Лірычная мініяцюра як жанр беларускай літаратуры

Лірычная мініяцюра як жанр беларускай літарат...

Кісліцына Ганна

У аснову працы легла меркаванне, што базісным у лірьічнай мініяцюры з'яўляецца спецыфічны тып мастачкага мыслення, які характарызуецца рознымі даследчыкамі як лірыка-рамантычны, лірыка-філасофскі альбо эсэістычны. Праца складаецца з дзвюх частак. У першай даюцца тэарэтычныя звесткі аб гісторыі і своеасаблівасцях жанру. Другую складаюць тры раздзелы, дзе паслядоўна разгледжана развіццё беларускай мініяцюры на працягу XX стагоддзя. Болей »


Яновіч Сакрат, Лістоўе Listowie

Лістоўе Listowie

Яновіч Сакрат

Я свечкі запаліў, у пакоі цішыня велікодная. Бачу Бацьку... Крынкі халаднаногія! Іду ў даліну пачатку свайго — готыка дзяцінства на небакраі. На вашых выганах бесклапотнасці і ў вішнях радасці рэха загуляла са мною ў схованкі. Чырванею, засаромлены сталасцю. Крынкі вячэрнезвонныя! Кіра-пані хараством візантыйскім сваім не асудзіла мяне на будзённасць. Болей »


Пецюкевіч Мар’ян, Лісты

Лісты

(1956-1982)

Пецюкевіч Мар’ян

Яшчэ адносна нядаўна, у 50-я гады ХХ-стагоддя практычна не было іншай сувязі паміж людзьмі, якія жылі далёка адзін ад аднаго, як толькі традыцыйная паштовая сувязь. Дарэчы, у даследаваннях гісторыкаў перыяду не толькі ХХ ст., але і ранейшых часоў, значнае месца адводзіцца карэспандэнцыям. Таму што пісьмо гэта не толькі паведамленне пра надзённыя справы, але яшчэ і абмен думкамі, меркаваннямі. У лістах часам сабраны ўвесь унутраны свет, ... Болей »


Сіўчыкаў Уладзімір, Лісты да брата

Лісты да брата

Проза

Сіўчыкаў Уладзімір

Як нястомны выдавец, рупны кніжнік, Уладзімір Сіўчыкаў ведае розьніцу паміж „складаньнем кніг” і складаньнем кнігі. Той адзінай, якая ня збор твораў, ня зборнік, не „Выбранае”, не анталёгія, але гэта твая кніга, чытаць якую ня стомяцца ані твой брат, ані твой рэдактар, ані ты сам. Якую можна падараваць жонцы, брату, сябру або самому сабе ў дзень Анёла. Тут давядзецца ахвяраваць, хочаш ня хочаш, асобнымі тэкстамі, прытым якаснымі. Асобны... Болей »


Астраўцоў Сяргей, Лісты да хома саветыкуса

Лісты да хома саветыкуса

Выбраныя тэксты 1991-2002

Астраўцоў Сяргей

Газэта, як вядома, жыве адзін дзень. Аднак назіраньні аўтара над рэчаіснасьцю, яе асэнсаваньне, асабістыя высновы робяць публікацыі адметным дакумэнтам часу. У тэкстах С. Астраўцова адлюстраваны дзеі краіны ад часу атрыманьня незалежнасьці да апошніх дзён. Адметнасьць кнігі ў тым, што агульнабеларускія падзеі паказаны праз гарадзенскія «акуляры». 3 гледзішча назіральніка, які знаходзіцца на беларуска-польска-літоўскім памежжы. Апроч гэт... Болей »


Лісце срэбнай таполі

Лісце срэбнай таполі

З польскай лірыкі XX ст.

Мая непрамінальная любоў – паэзія, і польская ў прыватнасці… Ад пачатку шасцідзесятых гадоў — пакрысе, з пера-пынкамі — я перакладаў на беларускую мову тое з яе, што мяне асабліва хвалявала, прываблівала, кранала за жывое, павышала мой духоўна-эмацыянальны ды інтэлектуальны настрой, што адпавядала нейкім маім адчуванням шматфарбнай і зменлівай палітры прыгожага. Польская паэзія здаўна ўяўляецца мне высокім дрэвам, можа якраз выносіста-с... Болей »


Літаніі

Літаніі

Прыгатаваньні да першай споведзі

Хрысьціянскае прывітаньне: Пахвалёны Езус Хрыстус! На векі вечныя. Амэн. альбо: Слава Езусу Хрысту! На векі вечныя. Амэн. Гэта каталіцкае хрысьціянскае прывітаньне вернікаў. Трэба захоўваць традыцыю хрысьціян. Такімі словамі павінны вітацца веруючыя ў Езуса Хрыста пры сустрэчы на вуліцы (здымаючы галаўны убор), уваходзячы ў дом. Няхай Імя Езуса праслаўляецца не толькі ў касьцёле ці дома ў час малітвы, але і ва ўсім нашым жыцьці. Болей »


Бяляцкі Алесь, Літаратура і нацыя

Літаратура і нацыя

Бяляцкі Алесь

Залатым дзесяцігодзьдзем беларускай літаратуры можна лічыць пэрыяд ад 1905 па 1915 год. У гэты час у беларускае прыгожае пісьменства назаўсёды ўвайшлі добры дзесятак творцаў, якія заклалі магутныя падваліны новай беларускай літаратуры. На зробленае імі і зараз гледзімо з захапленьнем і павагаю. Купала, Багдановіч, Колас, Гарун, Гарэцкі, Бядуля — суквецьце імёнаў, якому можа пазайздросціць любое літаратурнае пакаленьне. Своеасаблівы выбу... Болей »


Юрэвіч Лявон, Літаратурны рух на эміграцыі

Літаратурны рух на эміграцыі

Юрэвіч Лявон

Агульнавядома, што беларуская культура (асабліва на выгнанні) найперш знаходзіла свой выраз, сваё адлюстраванне ў слове – слове чытаным, пісаным, друкаваным. Дзе б чалавек ні жыў – у сябе на Радзіме, ці на далёкай чужыне, апрача надзённага ён мае патрэбу выказаць свае думкі, свае пачуці, свае перажыванні. Кніга Лявона Юрэвіча “Літаратурны рух на эміграцыі” – яскравае таму пацверджанне. Выдадзеная ў 2004 годзе на 240-старонках, яна дае п... Болей »


Бас І. С., Літаратурныя пошукі, знаходкі, даследаванні

Літаратурныя пошукі, знаходкі, даследаванні

Бас І. С.

У кнізе на аснове архіўных, малавядомых матэрыялаў даследуюцца важныя пытанні развіцця беларускай дакастрычніцкай літаратуры. Узнаўляюцца невядомыя старонкі з творчых біяграфій П. Багрыма, Ф. Багушэвіча, Я. Купалы, Я. Коласа, высвятляюцца некаторыя факты з творчай гісторыі народных шэдэўраў — сатырычных пазм «Энеіда навыварат» і «Тарас на Парнасе». Насычаная багатым фактычным матэрыялам, праца I. Баса мае вялікую цікавасць для літаратур... Болей »


Першая   Папярэдняя   [1] [2] [3] [4] [5] [6] [7] [8] [9] [10] [11] [12] [13] [14] [15] [16] [17] [18] [19] [20] [21] [22] [23] [24] [25] [26] [27] [28] [29] [30] [31] [32] [33] [34] [35] [36] [37] [38] [39] [40] [41] [42] [43] [44] [45] [46] [47] [48] [49] [50] [51] [52] [53] [54] [55] [56] [57] [58] [59] [60] [61] [62] [63] [64] [65] [66] [67] [68] [69] [70] [71] [72] [73] [74] [75] [76] [77] [78] [79] [80] [81] [82] [83] [84] [85] [86] [87] [88] [89] [90] [91] [92] [93] [94] [95] [96] [97] [98] [99] [100] [101] [102] [103] [104] [105] [106] [107] [108] [109] [110] [111] [112] [113] [114] [115] [116] [117] [118] [119] [120] [121] [122] [123] [124] [125] [126] [127] [128] [129] [130] [131] [132] [133] [134] [135] [136] [137] [138] [139] [140] [141] [142] [143] [144] [145] [146] [147] [148] [149] [150] [151] [152] [153] [154] [155] [156] [157] [158] [159] [160] [161] [162] [163] [164] [165] [166] [167] [168] [169] [170] [171] [172] [173] [174] [175] [176] [177] [178] [179] [180] [181] [182] [183] [184] [185] [186] [187] [188] [189] [190] [191] [192] [193] [194] [195] [196] [197] [198] [199] [200] [201] [202] [203] [204] [205] [206] [207] [208] [209] [210] [211] [212] [213] [214] [215] [216] [217] [218] [219] [220] [221] [222] [223] [224] [225] [226] [227] [228] [229] [230] [231] [232] [233] [234] [235] [236] [237] [238] [239] [240] [241] [242] [243] [244] [245] [246] [247] [248] [249] [250] [251] [252] [253] [254] [255] [256] [257] [258]   Наступная   Апошняя