- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Заслаўскі замак (сярэдзіна XVI ст.), адно з першых бастыённых абарончых збудаванняў на тэрыторыі Беларусі, разам з гарадзішчам «Замэчак» (X—XII стст.) у 1967 годзе аб’яўлены гісторыка-археалагічным запаведнікам. Амаль тысячу гадоў назад на месцы замка знаходзіўся дзядзінец Ізяслаўля — аднаго з умацаваных гарадоў на паўднёвай мяжы Полацкай зямлі. У міжрэччы Чарніцы і Княгінькі, на правым беразе Свіслачы, ён з’яўляўся магутным умаца-ваннем з землянымі валамі і драўлянымі абарончымі збудаваннямі. Упершыню Ізяслаўль упамінаецца ў XII ст. Лаўрэнцьеўскім і Іпацьеўскім летапісамі. Паводле летапіснага падання (1128 г.) М. М. Карамзін у працы «Гісторыя дзяржавы Расійскай» лічыў, што кіеўскі князь Уладзімір Святаслававіч заснаваў горад у 985 г. (фрагмент)