Шамякін Іван, Промні маленства

Промні маленства

Апавяданні

Шамякін Іван

"Мяркуючы па ўспамінах маці, мне ішоў чацвёрты год. Я цяжка перахварэў на адзёр. Калі ачуняў, мяне выпусцілі з хаты ў двор. Стаяла снежная зіма, здаецца, што ў маленстве ўсе зімы былі снежныя. Дзень быў сонечны. Снег іскрыўся, сляпіў вочы. I ўвесь свет пасля хваробы ўяўляўся абноўленым, прыгажэйшым. Біліся вераб'і за крошкі хлеба на сметніку. На галінах вішні ў гародзе весела цівількалі сініцы. Усё цікава. Але чым заняцца малому?" Болей »


Клышка Анатоль, Пропісь 1, Выд. 2

Пропісь 1

Для падрыхтоўнага класа

Клышка Анатоль

"Выйшла ручка на старонку / сабе сцежку пракладаць. / А за ёй і мы ўдагонку: / яе рухі паўтараць. //Вось яна пабегла жвава / тут налева, там направа. // Павыпісвала кругі, перш адзін, пасля другі // Вунь паглянь — ля рыскі рыска / нахілілася так блізка. / Гэта косы дождж ад ранку / тут сячэ без перастанку." Болей »


Лойка П. А., Прыватнаўласніцкія сяляне Беларусі

Прыватнаўласніцкія сяляне Беларусі

Эвалюцыя феадальнай рэнты ў другой палове XVI-XVIII ст.

Лойка П. А.

Першае комплекснае даследаванне феадальнай рэнты ў прыватных уладаннях Беларусі ў другой палове XVI-XVIII ст. Даецца характарыстыка павіннасцей, паказваецца рост зксплуатацыі сялян у магнацкіх вотчынах і маёнтках дробнай і сярэдняй шляхты. Разлічана на навуковых супрацоўнікаў, выкладчыкаў, студэнтаў і ўсіх, хто цікавіцца гістарычным мінулым Беларусі. Болей »


Бутэвіч Анатоль, Прыгоды памаўзлівай Рыскі

Прыгоды памаўзлівай Рыскі

Займальная казка з трагічным фіналам

Бутэвіч Анатоль

У гэтай казцы ў займальнай форме расказваецца пра незвычайныя прыгоды маленькага таўсматага кацяняці, якое з часам стала дужай і прыгожай коткай. Рыска была вельмі гарэзлівай, памаўзлівай і цікаўнай. З-за гэтай цікаўнасці яна часта трапляе ў самыя неверагодныя і смешныя сітуацыі, якія часам з’яўляюцца нават небяспечнымі для жыцця. Разам з нястомнай на выдумкі Рыскай вы адчуеце вастрыню яе дзівосных авантур не толькі на яе беларуск... Болей »


Васючэнка Пятро, Прыгоды паноў Кубліцкага ды Заблоцкага

Прыгоды паноў Кубліцкага ды Заблоцкага

казкі

Васючэнка Пятро

Ходзіць па нашым краі пагалоска пра пана Заблоцкага, што жыў надта даўна, яшчэ за князем Дрыгайлам. Жылося тады людзям не абы-як, адно мыла не ставала — і вось пан Заблоцкі паквапіўся на лёгкі прынажытак. Адправіўся ён за мора, наладаваў мылам повен карабель ды плыве назад паціху. Ажно нахапіўся вецер, кінуў карабель на падводныя камяні, і той карабель даў цечу. Увесь тавар, лічы, змыла, а пан Заблоцкі застаўся ні з чым. 3 тае пары пача... Болей »


Арлоў Уладзімер, Прысуд выканаў невыдомы

Прысуд выканаў невыдомы

Ігнат Грынявіцкі

Арлоў Уладзімер

Ігнат Грынявіцкі- беларус-нарадаволец, што забіў Аляксандра ІІ, доўгі час у гістарыяграфіі прадстаўляўся як сацыялістычны рэвалюцыянер, што замагаўся супраць капіталістычнай несправядлівасьці. Знакаміты беларускі пісьменьнік Уладзімер Арлоў адкрывае нам імя слыннага беларуса, што сваім учынкай павярнуў хаду гісторыі. Ігнат Грынявіцкі стаіць у адным шэрагу з Тадэвушам Касьцюшкам, Кастусём Каліноўскім, Людвігам Зьвяждоўскі. Малады нарадав... Болей »


Птушка шчасця

Птушка шчасця

Зборнік казак

Упершыню выдаюцца казкі беларускіх аўтараў: У. Бутрамеева, А. Караленкі, Г. Краснапёркі, I. Шахрая і іншых. У іх, як і ў народных казках, ёсць жыццёвая мудрасць і займальныя прыгоды, рэчаіснасць і чарадзейства, гарэзлі-васць і фантазія. Болей »


Лобач Святлана/Лапцік Вячаслаў, Птушкі п'юць журавіны/Хвалі гамоняць пра легенды

Птушкі п'юць журавіны/Хвалі гамоняць пра леге...

Лобач Святлана/Лапцік Вячаслаў

У сваіх замалёўках "Птушкі п'юць журавіны" С. Лобач цёпла і шчыра апісвае пра тую ці іншую расліну, кветку, птушку ці пчолку-працаўніцу. Аўтар эсэ "Хвалі гамоняць пра легенды" В. Лапцік па-майстэрску распавядае пра жамчужыну Беларусі - возера Нарач, пра людзей, якія там жывуць і працуюць. Аўтара вельмі хвалюе праблема экалогіі возера Нарач і акаляючага асяроддзя. Болей »


Грахоўскі Сяргей, Птушыная дзяржава

Птушыная дзяржава

Казкі

Грахоўскі Сяргей

"Ледзь прыгрэе сонца зранку, / А вясной дзень немалы, / Ладзяць новую буслянку / Да змяркання два буслы. // Лётаюць без адпачынку, / Дом будуюць пакрысе, / Кожны трэску ці галінку / На высозны дуб нясе." Болей »


Публицистика белорусских народников, Александрович С., Александрович И. - сост. и подгот. текстов.

Публицистика белорусских народников

В книгу включены собранные авторами гектографические нелегальные издания белорусских революционеров-народников: «Письма о Белоруссии», «Послание к землякам-белорусам», полный текст журнала «Гомон» (№ I и 2). Публикации предпосланы предисловие и обширный комментарий. Рассчитана на научных работников, студентов, всех, кто интересуется историей общественной мысли Белоруссии. Болей »


Першая   Папярэдняя   [1] [2] [3] [4] [5] [6] [7] [8] [9] [10] [11] [12] [13] [14] [15] [16] [17] [18] [19] [20] [21] [22] [23] [24] [25] [26] [27] [28] [29] [30] [31] [32] [33] [34] [35] [36] [37] [38] [39] [40] [41] [42] [43] [44] [45] [46] [47] [48] [49] [50] [51] [52] [53] [54] [55] [56] [57] [58] [59] [60] [61] [62] [63] [64] [65] [66] [67] [68] [69] [70] [71] [72] [73] [74] [75] [76] [77] [78] [79] [80] [81] [82] [83] [84] [85] [86] [87] [88] [89] [90] [91] [92] [93] [94] [95] [96] [97] [98] [99] [100] [101] [102] [103] [104] [105] [106] [107] [108] [109] [110] [111] [112] [113] [114] [115] [116] [117] [118] [119] [120] [121] [122] [123] [124] [125] [126] [127] [128] [129] [130] [131] [132] [133] [134] [135] [136] [137] [138] [139] [140] [141] [142] [143] [144] [145] [146] [147] [148] [149] [150] [151] [152] [153] [154] [155] [156] [157] [158] [159] [160] [161] [162] [163] [164] [165] [166] [167] [168] [169] [170] [171] [172] [173] [174] [175] [176] [177] [178] [179] [180] [181] [182] [183] [184] [185] [186] [187] [188] [189] [190] [191] [192] [193] [194] [195] [196] [197] [198] [199] [200] [201] [202] [203] [204] [205] [206] [207] [208] [209] [210] [211] [212] [213] [214] [215] [216] [217] [218] [219] [220] [221] [222] [223] [224] [225] [226] [227] [228] [229] [230] [231] [232] [233] [234]   Наступная   Апошняя