be

Каталёг БГТ

Рухмана

Рухмана


Туркменбашы Сапармурат

Унітарнае прадпрыемства «Светач» у садружнасці з Гра-мадскім аб’яднаннем «Беларускі фонд культуры» пераклала на беларускую мову, надрукавала і прэзентуе кнігу «Рухнама», якую напісаў вядомы палітычны дзеяч, прэзідэнт Туркменістана, пісьменнік Сапармурат Ніязаў (Туркменбашы). Чаму мы зацікавіліся далёкай... Болей »

Рыжскі мірны дагавор 1921 г. і лёсы народаў Усходняй Еўропы

Рыжскі мірны дагавор 1921 г. і лёсы народаў Усходняй Еўропы

Матэрыялы міжнароднай навукова-тэарэтычнай канферэнцыі (Мінск, 16-17 сакавіка 2001г.)

У зборніку матэрыялаў міжнароднай навукова-тэарэтычнай канферэнцыі раглядаюцца пытанні ходу і вынікаў мірных перагавораў у Мінску і Рызе. сутнасць палітычных, нацыянальных і канфесійных адносін, што склаліся на анексіраваных Польшчай землях. Выданне будзе карысным для навукоўцаў, выкладчыкаў, студэнтаў... Болей »

Рыцар на полі бітвы: Клецк, жнівень 1506 года
pdf

Рыцар на полі бітвы: Клецк, жнівень 1506 года

гісторыка-антрапалагічнае даследаванне
Канановіч Уладзімір

У кнізе рэканструюецца ход і характар бітвы пад Клецкам 1506 г., якая была адной з найбольш важных і знакамітых у вайсковай гісторыі Вялікага Княства Літоўскага. Гэтая падзея разглядаецца на фоне агульнага ваенна-палітычнага становішча ва Усходняй Еўропе на мяжы XV—XVI стст. Даследаванне праведзена з... Болей »

Рыцар навукі з Нянькава

Рыцар навукі з Нянькава

Дыбоўскі Уладзіслаў
Галакціёнаў Станіслаў, Яцкевіч Г.М.

У папулярнай форме апавядаецца пра таленавітага даследчыка прыроды У.Дыбоўскага (1838-1910). Удзельнік паўстання 1863 г., ён надоўга быў пазбаўлены магчымасці займацца любімай работай. Пасля ў маёнтку Нянькаў ён праводзіў даследаванні па заалогіі, батаніцы, якія прынеслі яму еўрапейскую вядомасць. Для... Болей »

Рыцар Свабоды
pdf

Рыцар Свабоды

Ксёндз Вінцэнт Гадлеўскі як ідэоляг і арганізатар беларускага нацыянальнага антынацыскага Супраціву Спэцвыпуск часопіса “Беларускі Рэзыстанс“
Ёрш Сяргей

Кніга Сяргея Ярша – знакамітага дасьледчыка беларускага супраціву прысьвячаецца адной з найважнейшых постацей беларускага адраджэнскага руху – ксяндзу Вінцэнту Гадлеўскаму. Ксёндз Гадлеўскі – няспынны змагар за свабоду і незалежнасьць Беларусі – пакінуў свай значны сьлед амаль у кожнай з эпохаў беларускай... Болей »

Рыцары і дойліды Гародні
mp3 pdf

Рыцары і дойліды Гародні


Краўцэвіч Алесь

7-я кніга серыі «Гарадзенская бібліятэка». Яна складаецца з трох навэлаў гісторыка Алеся Краўцэвіча, прысвечаных археалагічным даследванням сярэднявечнай Гарадзеншчыны, гарадзенскаму Старому Замку, вялікаму князю Вітаўту, які сваю кар’еру пачынаў у нашым горадзе. Гэта першая, падобнага кшталту, кніга... Болей »

Рыцары Пагоні і Арла

Рыцары Пагоні і Арла


Сіўчыкаў Уладзімір - укладаньне і прадмова

Аснову кнігі склалі выявы славутых дзеячаў найперш беларускай і польскай гісторыі, якія стварыў знаны мастак Алесь МаRа. Выданьне адрасуецца ўсім, хто цікавіцца пытаньнямі айчыннай і еўрапейскай гісторыі і культуры.... Болей »

Рэабілітацыя
pdf

Рэабілітацыя

Зборнік дакументаў і нарматыўных актаў па рэабілітацыі ахвяраў палітычных рэпрэсіяў 1920-1980-х гадоў у Беларусі
Дзярновіч Алег, укладальнік

У гісторыка-юрыдычным зборніку “Рэабілітацыя” сабранае і сістэматызаванае заканадаўства, паводле якого ў БССР і СССР у 1920—1980-х гадах адбываліся палітычныя рэпрэсіі. Праследжаная таксама гісторыя рэпрэсіўных органаў і іх трансфармацыі. У храналагічным парадку пададзенае заканадаўства СССР па рэабілітацыі... Болей »

Рэвізія Полацкага ваяводства 1552 года

Рэвізія Полацкага ваяводства 1552 года

Тэматычны дадатак да нумара “ARCHE” “Полацак: падарожжа ў прасторы і часе” з дадаткам “Апісанне полацкіх уладычных, манастырскіх і царкоўных зямель рэвізорамі 1580 года”

Рэвізію Полацкага ваяводства 1552 года поўным правам можна залічыць да гістарычных помнікаў, якія належным чынам яшчэ не ацэненыя нашай навукай. Спасылкі на Полацкую рэвізію мы сустракаем не так часта нават у спецыяльнай літаратуры, прысвечанай гісторыі Беларусі і Вялікага Княства Літоўскага XVI стагоддзя.... Болей »

Рэестр путных баяр Полацкага ваяводства 1585 года

Рэестр путных баяр Полацкага ваяводства 1585 года


Варонін В. А.

У выданні прадстаўлены нядаўна выяўлены помнік айчьшнай гісторыі - рэестр полацкіх путных баяр 1585 г. У першай часіцы на багатым факталагічным матэрыяле асветлены гістарычны лёс гэтай спецыфічнай катэгорыі насельніцтва, якая існавала на поўначы Беларусі ў ХУІ-ХІХ стст. Падрабязна разгледжаны акалічнасці... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org