be

Каталёг БГТ

Першы З'езд Беларусаў Свету

Першы З'езд Беларусаў Свету

(8-10 ліпеня 1993 г., Мінск) Матэрыялы і дакументы

Выданне матэрыялаў Першага з'езду беларусаў свету ўдалося ажыццявіць толькі праз чатыры гады i прымеркавана яно ўжо да Другога з'езду. Безумоўна, добра было б, каб кніга вышла ў тым жа 1993 годзе, калі адбылася падзея. Але падрыхтоўка яе патрабавала доўгай i складанай працы, што разам з фінансавымі прычынамі... Болей »

Першы Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі

Першы Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі

Працоўныя матэрыялы

Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі быў заснаваны 6 кастрычніка 2010 года ў г. Коўна (Літва) на сустрэчы прадстаўнікоў беларускай і літоўскай акадэмічнай і экспертнай супольнасці. Кангрэс ініцыяваны як штогадовая сустрэча беларускіх і замежных навукоўцаў, экспертаў, аналітыкаў, прадстаўнікоў грамадскіх... Болей »

Першыя людзі на зямлі Беларусі

Першыя людзі на зямлі Беларусі


Калечыц Алена

На падставе археалагічных матэрыялаў і даных палеаграфіі апісваюцца падзеі, якія адбыліся на зямлі Беларусі, пачынаючы з таго часу, калі сюды ўпершыню трапіў чалавек. Дзе жылі гэтыя людзі, чым займаліся, якія мелі прылады працы, на якіх жывёл палявалі, чым харчаваліся, як суіснавалі з навакольным асяроддзем... Болей »

Перыядычныя выданні беларускай дыяспары як гістарычная крыніца (1939—1960 гг.)
pdf

Перыядычныя выданні беларускай дыяспары як гістарычная крыніца (1939—1960 гг.)


Коваль Вольга

Дзейнасць беларускіх эмігрантаў на працягу ХХ ст. была шырокай і разнастайнай. Выданне газет і часопісаў адыгрывала ў гэтай дзейнасці важную ролю, бо аб’ядноўвала розныя асяродкі беларускіх эмігрантаў. Неабходна падкрэсліць, што ацэнка дзейнасці эмігрантаў застаецца на сённяшні дзень неадназначнай. Вывучэнне... Болей »

Песні беларускага Паазер'я
pdf

Песні беларускага Паазер'я


Мажэйка З. Я.

Гэта праца — зборнік песень з даследаваннем i каментарыем. Яго складаюць сучасныя запісы мелодый i паэтычныя тэксты, сабраныя аўтарам на працягу i971-1979 гг. ва ўсіх раёнах Паазер'я. У кнізе раскрываюцца тыпалагічная сістэма песеннай культуры паўночнай этнаграфічнай зоны Беларусі, яе музычна-стылявая... Болей »

Песні Беласточчыны
pdf

Песні Беласточчыны


Беларусы Беласточчыны добра захавалі традыцыйную народную культуру, пачэснае месца ў якой займаюць песні. Народная творчасць Беласточчыны зведала ўплыў польскай, украінскай і літоўскай паэзіі, але захавала сваю беларускую этнічную адметнасць. На сучасным этапе найбольшае пашырэнне маюць калядныя, валачобныя... Болей »

Песні пра каханне

Песні пра каханне


Цішчанка Іван - складальнік, сістэматызацыя тэкстаў, уступны арт. і каментарыі, Ніс С. Г. - муз. частка і ўступ. артыкул да яе

У том уключаны лепшыя ўзоры беларускіх песень пра каханне, якія ўзяты з друкаваных крыніц і розных архіўных фондаў. Разлічан на фалькларыстаў. зтнографаў, выкладчыкаў, студэнтаў. Песні могуць быць выкарыстаны калектывамі мастацкай самадзейнасці, прафесійнымі хорамі, салістамі, музычнымі і культурна-асветнымі... Болей »

Песня — душа народа

Песня — душа народа


Шырма Рыгор

У кнізе змешчаны найбольш зчачныя пісьмовыя і вусныя выступленні Рыгора Шырмы за ўвесь час яго грамадскай і творчай дзейнасці.... Болей »

Песня кахання

Песня кахання

Творы для фартэпіяна
Тарасевіч Ян

Дзяцінства Яна пачыналася звычайна для шляхецкага асяроддзя. Хатняя адукацыя шляхецкіх дзяцей уключала ў сябе і музычную. Для Янавай сястры Ганны ўзылі настаўніка музыкі. На яе занятках маленькі Янка проста прысутнічаў і ціхенька глядзеў дзе якія ноты, напісаныя на паперы, размяшчаюцца на клавіятуры.... Болей »

Песня натхнення

Песня натхнення


Колас Якуб

Гэта першая кніга з серыi "З паэтычнай спадчыны Якуба Коласа". Выданне падрыхтавана па iнiцыятыве музея. У iм сабраны 54 лiрычныя вершы Якуба Коласа, прысвечаныя блiзкiм жанчынам, якiя пакiнулi след у яго жыццi. Некаторыя з вершаў публiкуюцца ўпершыню. Кнiга аформлена прыжыццёвымi партрэтнымi замалёўкамi... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 fundacja@kamunikat.org | Białystok | Polska
Правы © 2000-2026 by Kamunikat.org