be

Каталёг БГТ

Менскае гета

Менскае гета


Смоляр Гірш

Напісаная былым гетаўцам, актывістам габрайскага супраціву, кніга ўяўляе вялікую цікавасць як жывое сведчанне аднаго з нешматлікіх ацалелых у гета габраяў. "Дакументу" ўласцівыя некаторыя рысы навуковага даследавання: аўтар (які яшчэ пры жыцці заваяваў аўтарытэт у галіне гетазнаўства дзякуючы шматлікім... Болей »

Менская вясна - 1996

Менская вясна - 1996

Кроніка, дакумэнты, сьведчаньні

Сьцюдзёная "Менская вясна 1996" - гэта серыя масавых акцыяў пратэсту супраць аўтарытарнага рэжыму прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі ў Беларусі. Мітынгі, пікеты, зьбіцьцё дэманстрантаў, арышты, галадоўкі, палітычныя суды, пагромы, вобыскі, - усім гэтым на працягу трох веснавых месяцаў было напоўнена грамадскае... Болей »

Месца выданьня – Парыж
pdf

Месца выданьня – Парыж

Выбраныя старонкі часопіса моладзь "Моладзь" (1948-1954)

Кніга, якая адкрывае серыю “Бібліятэка Бацькаўшчыны”, гэта своеасаблівы зборнік, у які ўвайшлі выбраныя старонкі часопісу “Моладзь”, што выдаваўся ў Парыжы ў 1948-1954 гг. Кніга паказвае чым жыла беларуская моладзь у Францыі, адкрывае нязнаныя факты з жыцця чарговай хвалі пасляваеннай эміграцыі. Апрача... Болей »

Месцкія ўлады Полацка (1580—1772 гг.)

Месцкія ўлады Полацка (1580—1772 гг.)

арганізацыя, персанальны склад
Макараў Максім

У кнізе разгледжаны арганізацыя, дзейнасць і персанальны склад месцкіх уладаў магдэбургскага Полацка ў канцы XVI — трэцяй чвэрці XVIII стст.... Болей »

Месяц фатаграфіі ў Мінску

Месяц фатаграфіі ў Мінску

Month of Photography in Minsk

У кастрычніку 2014 года ў беларускай сталіцы праходзіць «Месяц фатаграфіі ў Мінску», які прадстаўляе шэраг культурных і адукацыйных мерапрыемстваў, скіраваных на ўмацаванне статусу беларускай фатаграфіі як віду мастацтва і яе інстытуцыяналізацыю ў нашай краіне. Мы хочам паказаць, што культурнае асяродцзе... Болей »

Метрыка Вялікага Княства Літоўскага

Метрыка Вялікага Княства Літоўскага

Кніга № 272 (1576–1579 гг.): кніга судовых спраў № 58 (копія канца XVI ст.)

Прапануемы чытачу том Метрыкі Вялікага Княства Літоўскага – копія кнігі Метрыкі Вялікага Княства Літоўскага № 272 па агульнай нумарацыі кніг. Гэта адна з тыпопых кніг Метрыкі ВКЛ з дакументамі судовых спраў, якія разглядаліся ў часы княжання Стэфана Баторыя. Кніга ўводзіць у навуковы абарот цэлы шэраг... Болей »

Метрыка Вялікага княства Літоўскага

Метрыка Вялікага княства Літоўскага

Кніга 70 (1582-1585)

Прапануемая чытачу 70-я кніга Метрыкі Вялікага княства Літоўскага - важная крыніца для даследа-вання заканадаўчай дзейнасці вярхоўнай улады, гаспадаркі, сацыяльных, палітычных, царкоўна-рэлігій-ных працэсаў і гістарычнай геаграфіі па гісторыі Беларусі, Літвы і некаторых зямель Украіны і Польшчы ХУІ-ХУІІІ... Болей »

Метрыка Вялікага Княства Літоўскага: Кніга 43 (1523—1560)

Метрыка Вялікага Княства Літоўскага: Кніга 43 (1523—1560)

Кн. запісаў 43 (канца XVI ст.)

Адна найбольш цікавая з кніг серыі археаграфічных выданняў матэрыялаў Метрыкі — дзяржаўнага архіва Вялікага Княства Літоўскага, найвялікшага комплексу дакументаў па гісторыі Беларусі, Літвы, Украіны, некаторых рускіх зямель XV—XVIII стст. 43-я кніга (па нумарацыі Расійскага дзяржаўнага арх'іва старажытных... Болей »

Метрыка Вялікага княства Літоўскага: Кніга 44 (1559-1566)

Метрыка Вялікага княства Літоўскага: Кніга 44 (1559-1566)

Кніга запісаў 44

Метрыка ВКЛ - унікальны збор рукапісных кніг ХУ-ХУІІІ стст., што сфарміраваўся пераважна ў працэсе дзейнасці канцылярыі ВКЛ. Метрыка - першачарговая крыніца па гісторыі ВКЛ і народаў, якія уваходзілі у яго склад. Без выкарыстання матэрыялаў Метрыкі не абыходзілася і не абыходзіцца ніводная з капітальных... Болей »

Метрыка Вялікага Княства Літоўскага. Кніга 28 (1522-1552 гг.)

Метрыка Вялікага Княства Літоўскага. Кніга 28 (1522-1552 гг.)

Кніга запісаў 28

Выхад Кнігі № 28 Метрыкі Вялікага Княства Літоўскага аднаўляе беларускую археаграфічную традыцыю публікацыі гэтага унікальнага корпусу крыніцаў па гісторыі Беларусі, Літвы, Украіны ды ўсяго нашага рэгіёну Еўропы. Гэтая кніга таксама ёсць першай беларускай публікацыяй ў рамках міжнароднага праекта па... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 fundacja@kamunikat.org | Białystok | Polska
Правы © 2000-2026 by Kamunikat.org