be

Каталёг БГТ

Літаратурная Беласточчына

Літаратурная Беласточчына

Вершы і апавяданні

Кніга знаёміць чытача з творчасцю літаратараў Беластоцкага ваяводства Польскай Народнай Рэспублікі, якія пішуць на беларускай мове.... Болей »

Літаратурная Гродзеншчына
pdf epub

Літаратурная Гродзеншчына

Мясціны. Людзі. Кнігі.
Пяткевіч Аляксей

Прафесар Гродзенскага універсітэта Аляксей Пяткевіч напісаў надзвычай багатую на факты і імёны кнігу пра літаратараў Прынёманскага краю, якія яшчэ са старажытных часоў пакідалі прыкметны след у шматнацыянальнай культуры Беларусі, цікава сцвярджаюць сябе ў творчасці і ў наш час. Гэтае выданне будзе цікава... Болей »

Літаратурны каляндар

Літаратурны каляндар

Класікі беларускай літаратуры

Шаноўныя прыхільнікі прыгожага пісьменства, нечаканым падарункам альбо праз доўгія пераборы да Вас у рукі трапіў наш каляндар. Нарадзіўся гэты першы дзвюхмоўны літаратурны каляндар на падставе праекту "Літаратурная кавярня" Інстытута нямецкіх даследаванняў у Мінску. Праект мае на мэце ўзаемную прэзентацыю... Болей »

Літаратурны музей Якуба Коласа

Літаратурны музей Якуба Коласа


Непадалёку ад ажыўленага праспекта Незалежнасці, за манументальным гмахам Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі, у ціхім нападворку, дзе вядуць гамонку з небам хвоі, якія шмат бачылі на сваім вяку, стаіць невялікі ўтульны домік. Тут на працягу апошніх 11 гадоў свайго жыцця працаваў Якуб Колас — славуты... Болей »

Літаратурны музей Янкі Купалы

Літаратурны музей Янкі Купалы


Есакоў А. - тэкст і складанне

Мінск. Вуліца Янкі Купалы. Тут, у садзе ля Свіслачы, стаяў невялічкі дом, дзе жыў і працаваў з 1926 па 1941 год народны паэт Беларусі Янка Купала. Купала, яго маці, жонка і сёстры былі ветлівымі і гасціннымі гаспадарамі. I людзі любілі бываць у гэтым доме. У ім нікому не было цесна. У 1941 годзе, у чорныя... Болей »

Літаратурны рух на эміграцыі
pdf

Літаратурны рух на эміграцыі


Юрэвіч Лявон

Агульнавядома, што беларуская культура (асабліва на выгнанні) найперш знаходзіла свой выраз, сваё адлюстраванне ў слове – слове чытаным, пісаным, друкаваным. Дзе б чалавек ні жыў – у сябе на Радзіме, ці на далёкай чужыне, апрача надзённага ён мае патрэбу выказаць свае думкі, свае пачуці, свае перажыванні.... Болей »

Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.

Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.

Склад — структура — улада
Пятраўскас Рымвідас

Праца сучаснага літоўскага гісторыка Рымвідаса Пятраўскаса — спроба сінтэзу персанальнай і сацыяльнай гісторыі. 3 аднаго боку, аўтар імкнецца вызначыць паходжанне літоўскай знаці і паказаць яе генеалагічнае развіццё, а з іншага боку спрабуе раскрыць структурны пералом унутры згаданай знаці, які адбыўся... Болей »

Літоўская палітычная думка, канец ХІХ - пачатак ХХ стагоддзя

Літоўская палітычная думка, канец ХІХ - пачатак ХХ стагоддзя

анталогія
Казакевіч Андрэй - укладанне

Анталогія складаецца з перакладаў на беларускую мову тэкстаў, напісаных заснавальнікамі і найбольш значнымі прадстаўнікамі літоўскага нацыянальнага руху канца XIX - пачатку XX стагоддзя. Прапанаваныя тэксты даюць выразнае ўяўленне пра ідэі, мэты і патрабаванні літоўскага руху, а таксама дазваляюць зразумець... Болей »

Літоўскі Пеўнік

Літоўскі Пеўнік

або Мой Манюшка
Янушкевіч Язэп

Гісторыка-літаратурныя матэрыялы пра Станіслава-Яна-Эдварда-Казіміра Манюшку, ягоны радавод, творчы шлях і эпоху.... Болей »

Літоўцы Беларусі

Літоўцы Беларусі

этналагічнае даследаванне
Внуковіч Ю. I.

У манаграфіі на аснове шырокага комплексу крыніц (археа-лагічных, лінгвістычных, этнаграфічных, фальклорных, статыстычных i інш.) разглядаецца праблема фарміравання этнічнай групы літоўцаў Беларусі, яе этнічная гісторыя, асаблівасці традыцыйнай культуры. Высвятляюцца культурныя сувязі беларускіх літоўцаў... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org