be

Каталёг БГТ

Жырандоля № 10, 2018
pdf

Жырандоля № 10, 2018

літаратурны альманах Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў

Ужо ў восем гадоў у хлопчыка пачалі праяўляцца здольнасці да музыкі, асабліва да гармоніка. Не марнуючы часу, бацька купіў Петрыку «хромку», ігрой на якой ён авалодаў вельмі хутка. Пазней быў куплены баян «Іскра» з вельмі галасістым разлівам, гучанне якога было падобна да гуку акардэона. Аднак авалодаць... Болей »

Жыровіцкі Свята-Успенскі манастыр

Жыровіцкі Свята-Успенскі манастыр


Быў заснаваны ў ХVI стагоддзі на месцы, дзе ў 1470 годзе з’явіўся вобраз Жыровіцкай Маці Божай. Месца вякамі намоленае. Сюды і сёння, як дзесяцігоддзі і стагоддзі таму, сцякаюцца патокі вернікаў з усяго свету, каб атрымаць благаславенне ад Маці Божай Жыровіцкай, цудадзейны вобраз якой знаходзіцца ў манастыры.... Болей »

Жыхарства Беларускае ССР у святле перапісу 1959 году
pdf

Жыхарства Беларускае ССР у святле перапісу 1959 году


Багровіч Андрэй

Дакладны поўны абраз усіх дэмаграфічных зьменаў і стратаў жыхарства тэрыторыі Беларусі за гады панаваньня на ей Масквы савецкае зможа даць толькі будучыня, тады, калі гісторыя здыме эамкі сакрэтнасьці із савецкіх архіваў і статыстычных установаў. Але й перапіс 1959 году, некаторыя дадзеныя якога апублікаваў... Болей »

Жыццёвы меланж
pdf

Жыццёвы меланж

Публіцыстычныя артыкулы, лірычныя замалёўкі, мініяцюры, эсэ
Гарэцкі Радзім

Акадэмік Радзім Гарэцкі прапаноўвае для шырокага кола чытачоў напісаную за апошнія дваццаць гадоў публіцыстыку і розныя жанры лірычнай прозы, якія сумесна складаюць своеасаблівую змяшаную жанравую форму — “жыццёвы меланж”. Гэтыя творы ўзніклі ў выніку думак, уражанняў, пачуццяў ад шматлікіх падзей у... Болей »

Жыццёвыя сцежкі
html fb2 mobi epub pdf

Жыццёвыя сцежкі


Швед Віктар

Маё паяўленне ў вясковай хаце 23 сакавіка 1925 года чакаў не ласкавы лёс. Белы свет я ўбачыў не адразу, пасля нараджэння, а толькі чатырохгадовым хлапчуком. Вочы мае ў маленстве заатакавала грозная трахома, і я пастаянна прабываў у цемры нізкай дзедавай хаты з шчыльна завешанымі дзяружкамі акенцамі.... Болей »

Жыць для Беларусі

Жыць для Беларусі


Супрун Васіль

Кніга паэзіі беларускага нацыяналіста-падпольшчыка, вязьня сталінскіх канцлягероў Васіля Супруна спрабуе данесьці да чытача ўвесь спэктар пачуцьцяў, зьвязаны з страшнымі гадамі камуністычнага панаваньня. Грамадзянская пазыцыя, абраная аўтарам яшчэ тады, не дазваляе яму заставацца абыякавым і да сёньняшніх... Болей »

Жыць і дзеіць

Жыць і дзеіць

Успаміны
Кіпель Вітаўт

У кнізе ўспамінаў “Жыць і дзеіць” адзін зь вядучых дзеячоў беларускай эміграцыі доктар Вітаўт Кіпель прыгадвае сваё дзяцінства ў Менску і ў расейскай высылцы, юнацтва ў акупаваным Менску, маладосьць у Нямеччыне і Бэльгіі і сталае жыцьцё ў Злучаных Штатах — амаль стагодзьдзе беларускай гісторыі, дзе аўтар... Болей »

Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча

Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча


Жук-Грышкевіч Раіса

Мэта гэтае працы - аддаць пашану памяці Вінцэнта Жук-Грышкевіча; прадставіць ягонае жыцьцё так, каб факты гаварылі самі за сябе. I тут ён - Вінцэнт Жук-Грышкевіч - сам выказваецца болей, як укладальнік гэтай кнігі гаворыць аб ім. Гэта больш за ўсё ўложаны амаль ў храналягічным парадку няпоўны збор дакумэнтаў... Болей »

Жыцьцё пад агнём
pdf

Жыцьцё пад агнём

Партрэт беларускага военачальніка і палітычнага дзеяча Барыса Рагулі на фоне яго эпохі
Юрэвіч Лявон

Кніга пра аднаго з найбольш выбітных беларускіх вайскоўцаў Барыса Рагулю раскрывае цікавыя і вызначальныя моманты з жыцьця кіраўніка Наваградзкага Эскадрону часоў Другой Сусьветнай вайны. Але гэта кніга ня толькі пра Барыса Рагулю, але і пра час у які ён жыў і змагаўся. Аўтар выданьня, дасьледчык беларускай... Болей »

З беластоцкай зямлі
pdf

З беластоцкай зямлі


Чыгрын Сяргей

Гісторыя Беларусі і беларускія лёсы шчыльна зьвязаныя з беластоцкай зямлёй. Беларусы-аўтахтоны стагодзьдзямі насяляюць гэты край, і таму нягледзячы на знаходжаньне Беласточчыны ў межах сучаснай Польшчы існаваньне яе ў агульнабеларускай культурнай і гістарычнай прасторы не выклікае сумневаў. Аўтар выданьня... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org