be

Каталёг БГТ

Выбраныя творы
pdf

Выбраныя творы


Барскі Алесь

Алесь Барскі (сапр. Аляксандр Баршчэўскі; нар. 1930), родам з Беластоцкай вобласці БССР, якую ў 1944 годзе «бацька ўсіх народаў» Іосіф Сталін, не папытаўшыся ў яе насельнікаў, перадаў суседняй Польшчы. Застаючыся верным роднаму беларускаму народу, Алесь Барскі прысвяціў Беларусі ўсю сваю творчасць. У... Болей »

Выбраныя творы

Выбраныя творы


Трус Паўлюк

У аднатомнік увайшлі лепшыя творы (вершы, паэмы, празаіч-ныя творы, лісты да сяброў і блізкіх) выдатнага беларускага паэта-лірыка Паўлюка Труса (1904—1929). Акрамя вядомых ужо чытачу, у кнізе змешчаны і творы, знойдзеныя ў архівах і кнігасховішчах. Гэта — чатырнаццаты том «Беларускага кнігазбору».... Болей »

Выбраныя творы
pdf

Выбраныя творы

праблемы культуры, літаратуры і мастацтва
Луцкевіч Антон

Адзін з пачынальнікаў, тэарэтыкаў і арганізатараў беларускага нацыянальна-вызвольнага і сацыялістычнага руху, Старшыня Рады Народных Міністраў і міністар замежных спраў Беларускай Народнай Рэспублікі Антон Луцкевіч (1884-1942) увайшоў у гісторыю беларускае культуры як сузаснавальнік літаратурна-мастацкае... Болей »

Выбраныя творы ў двух тамах

Выбраныя творы ў двух тамах

Францыск Скарына, або Сонца Маладзіковае. Раман-эсэ
Лойка Алег

Алег Лойка — вядомы паэт, крытык, празаік, аўтар рамана пра Янку Купалу «Як агонь, як вада...». Герой яго кнігі «Францыск Скарына, або Сонца Маладзіковае» — славуты першадрукар Ф. Скарына. Аўтар апавядае пра жыццё і дзейнасць Скарыны ў Празе, Вільні, Полацку, Кракаве, пра яго любоў да свайго народа... Болей »

Выбраныя творы ў двух тамах
epub pdf

Выбраныя творы ў двух тамах

Том другі. Карані - раман, апавяданні.
Карпюк Аляксей

Другі том зборніка выбраных твораў Аляксея Карпюка, якія выйшлі двухтомнікам, адкрывае раман “Карані” - пра адвечную прагу бацькоў “каб дзецям жылося лягчэй”, пра жаданне дзяцей “аблегчыць жыццё” старых бацькоў і пра няўменне гутарыць адных з другімі, пра неразуменне маладымі патрэб старсці. Другую частку... Болей »

Выгнаныя з роднага краю
pdf

Выгнаныя з роднага краю

паслялістападаўская эміграцыя з Беларусі і Літвы (1830-я – 1870-я гады)
Матвейчык Дзмітрый

Манаграфія прысвечана адной з малавядомых старонак гісторыі грамадска-палітычнага руху на землях Беларусі і Літвы ХІХ ст. – эміграцыі ўдзельнікаў паўстання 1830 1831 гг. На падставе шырокага кола разнастайных крыніц даследуецца вялікая колькасць звязаных з эміграцыяй пытанняў.... Болей »

Вызваленне - без грыфа "Сакрэтна!"

Вызваленне - без грыфа "Сакрэтна!"


Лемяшонак Уладзімір

Аб вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў напісана шмат. Але і «белых плям» засталося нямала, Адной з прычын гэтага была недаступнасць архіўных матэрыялаў. Нават і цяпер, калі архівы ў большасці сваёй адкрыты, справа для беларускіх даследчыкаў не палепшылася—самі архівы засталіся за межамі... Болей »

Выкапні

Выкапні

Памфлеты і фэльетоны
Мацкевіч Вацлаў

Чаго толькі няма ў нетрах зямлі-матухны! Адно і чуеш: шкілет маманта адкапалі, пудовы кавалак золата знайшлі або самыя-самыя старажытныя нажніцы, якімі дагістарычныя цырульнікі апрацоўвалі галовы першабытных кліентаў. Апошняя сенсацыя — выкапнёвае віно што знайшлі ў нас на Гомельшчыне. Капаў чалавек... Болей »

Выкладчыкі Гродзенскага Дзяржаўнага Універсітэта iмя Янкі Купалы

Выкладчыкі Гродзенскага Дзяржаўнага Універсітэта iмя Янкі Купалы

Біябібліяграфічны даведнік

У даведніку, прысвечаным 60-годдзю першай у Заходняй Беларусі вышэйшай навучальнай установе, змешчаны біяграфічныя і бібліяграфічныя звесткі аб выкладчыках Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы.... Болей »

Вынішчэньне сялянства
pdf

Вынішчэньне сялянства

Вёска Ўсходняй Беларусі пад цяжарам бальшавіцкіх рэпрэсіяў 30-х гадоў
Процька Тацяна

Горкая гістарычная праўда пра трагедыю беларускага сялянства ў БССР яшчэ і да сёньняшняга дня выкліае спрэчкі. Апалягеты камнізму выказваюць думкі, што дзякуючы калектывізацыі і індустрыялізацыі Ўсходняй Беларусі нашая краіна пераўтварылася ў з аграрнай ў індустрыяльную і ганарацца тым, што таварыш Сталін... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org