![]() |
![]() |
Był przełom lipca i sierpnia 1997 r., kiedy z kilkoma młodymi ludźmi, uczestnikami letniego obozu historyczno-krajoznawczego pod Wojszkami, trafiłem do wsi Knorozy. Tam właśnie odkryłem dla siebie pieśń, która zrodziła festiwal. Pamiętam jak dziś ten słoneczny dzień, gdy siedzieliśmy na podwórku gospodarstwa Walentyny Stepaniuk. A ona swym pięknym, mocnym głosem przekazywała opowieść o Jasiu, pasącym konie na majowej rosie. (fragment) Болей »
Усякае падарожжа пачынаецца з дарогі. Наша — не выключэнне. І пачнём яго са стольнага Мінска, дакладней — з яго заходняй часткі, адкуль вырываецца на вольны прастор прамая, як след рэактыўнага самалёта, бетонная аўтастрада — Ракаўская шаша. Куды ён вядзе, гэты сучасны гасцінец, і чым ён такі славуты, каб на ім спыняць нашу ўвагу? Ну, вядома, у край, дзе бруіцца Іслач, да месца нашай працы і адпачынку — Дома творчасці пісьменнікаў «Іслач... Болей »
Чарговая кніга з серыі “Бібліятэка “Бацькаўшчыны”. Зборнік эсэ, артыкулаў, аповедаў ды перакладаў беларускай публіцысткі, якая зараз жыве ў Канадзе. Чытаючы кнігу даведаемся пра жыцьцё і дзейнасьць беларускай дыяспары ў Канадзе. Філасофскія разважанні аб сутнасьці чалавечага жыцьця, асэнсаваньні значных падзей і момантаў у існаваньні чалавецтва, грамадскасьці і Бацькаўшчыны зацікавяць шырокае кола чытачоў. Кніга карысная тым, хто цікаві... Болей »
Гэтая кніга - першая ў Беларусі праца, у якой зроблены аналіз эвалюцыі тапанімікону аднаго горада на храналагічным адрэзку XII-XVIII стст. Аўтар, доктар гістарычных навук Юры Гардзееў, разглядае пытанне паходжання ўласнага імя Гародні і ракі Нёман, усебакова аналізуе асобныя назвы гарадзенскіх вуліц і плошчаў, а таксама іншыя імёны ўнутрыгарадскіх аб’ектаў (напрыклад: аграонімы, драмонімы, эклезіёнімы ці мікратапонімы). У працы зроблена... Болей »
Чаму так назвалі? Адказ на гэтае і шматлікія іншыя пытанні аб гісторыі роднага краю вы знойдзеце ў кнізе. Выданне змяшчае каля трох тысяч навукова-папулярных эцюдаў пра паходжанне назваў беларускіх паселішчаў. Апрача таго, у працэсе аналізу задзейнічана шмат назваў рэк, азёр, балот, палёў, сенажацей, лясных урочышчаў, уласных асабовых імён і прозвішчаў, сэнс якіх таксама тлумачыцца. Пры назвах падаюцца геаграфічныя, гістарычныя і этнагр... Болей »
Чытач даведаецца, як пабудова хаты ў міфалагічным усведамленні нашых продкаў адлюстроўвала іх уяўленні аб структуры сусвету, пабывае ў свеце жывых рэчаў, якія мелі для беларускага селяніна сімвалічнае значэнне, даведаецца, як з'явіўся адзін з асноўных элементаў беларускага народнага арнаменту — васьміканцовая зорка, адкуль узнікла кола, якое запальвалі нашы продкі на Купалле. Цікава будзе даведацца пра даўно забытыя народныя абрад... Болей »
Кніга запрашае ў падарожжа па старонках гюлацкай даўніны з часоў паганства да начатку XX ст. Аўтар расказвае пра асоб і падзеі, якія доўгія гады замоўчваліся афіцыйнымі гісторыкамі. Чытач даведаецца пра незалежную Полацкую дзяржаву і лёс нацыянальнай рэліквіі — крыжа святой Еўфрасінні, пра дзейнасць у Полацку ордэна езуітаў, падзеі 1812 года, Полацкі кадэцкі корпус. Кніга адрасавана старшакласнікам і студэнтам, а таксама ўсім, каму дара... Болей »
Цяжка распавядаць пра таямніцы асабліва калі Вы хаця б ускосна не маеце да іх дачыненьня. Такое сьцверджаньне зусім ня тычыцца палачаніна і шчырага патрыёта сваёй малой Радзімы Уладзімера Арлова. Вядомы беларускі аўтар Уладзімер Арлоў, гісторык па адукацыі, раскрывае нам даступнай мовай, поўнай трапных параўнаньняў празь якія прасочваецца ўся любоў да Полацка, пра розныя таронкі жыцьця найстарэйшага горада Беларусі і пра выбітных асоб... Болей »
Новая праца вядомага беларускага геральдыста Аляксея Шаланды прапануе здзейсніць захапляльнае падарожжа ў таямнічы свет беларускай шляхецкай геральдыкі эпохі Вялікага княства Літоўскага. Аўтару упершыню на падставе ўнікальных крыніц раскрывае сутнасць і шляхі развіцця такога малавядомага феномена, як клейнавыя гербы і выявы нашых продкаў. У асобнай главе для тых, хто толькі знаёміцца з геральдычным мастацтвам, ахарактарызаваны асновы тэ... Болей »
Кніга прысвечана беларускім паэтам і празаікам - стрваральнікам беларускага літаратурнага руху ў Польшчы ў 1958-1998 гадах. Насамрэч, беларускі літаратурны рух у пасляваеннай Польшчы – рэч унікальная. Прадстаўнікі нацыянальнай меншасці якіх дагэтуль лічылі людзьмі другой катэгорыі даказалі сваё права на роўнасць, на тое, што беларусы ў Польшчы – не маргінальная справа. У кнізе змешчаны гістарычны рыс, паказваючы працэс развіцця беларуск... Болей »