- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Тымаці Снайдэр (нар. у 1969 г.) — амерыканскі гісторык, прафесар Ельскага ўніверсітэта, спецыяліст па мадэрнай гісторыі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Займаецца праблемамі нацыяналізму, таталітарызму, халакосту і інш. Аўтар 6 кніг, кожная з якіх ажзначана ўзнагародамі. У Беларусі ў 2010 г. выйшла яго даследаванне "Рэканструкцыя нацый: Польшча, Укоаіна, Літва і Беларусь, 1569—1999". Кніга раскрывае вялікую панараму злачынстваў, учыненых нацысцкім і савецкім рэжымамі на “крывавых землях” — у Беларусі, Польшчы, Прыбалтыцы і Украіне, дзе з 1933 да 1945 г. было загублена 14 млн. чалавек. На падставе шырокага корпусу дакументальных сведчанняў і спецыяльнай літаратуры аўтар даследуе матывы і метады дзеянняў абодвух дыктатараў, вызначае колькасць іх ахвяраў і ставіць нямала складаных пытанняў. Кніга прымушае па-новаму паглядзець на два трагічныя дзесяцігоддзі гісторыі Еўропы.