- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Мы прызвычаеныя да ідэі, што нашае грамадства ёсць вынікам калектыўнай дамовы, а права – разумна збудаваным і натуральна справядлівым. Але гэта толькі фікцыі, то бок штучна створаныя разумовыя канструкцыі, паводле якіх мы ўпарадкуем сваё жыццё. Пра адрозненні легітымнасці і легальнасці, штучную прыроду права і ягоных палажэнняў, досвед канстытуцыйных зменаў у часе «аксамітных рэвалюцыяў» краінаў савецкага блока і звязаныя з гэтым складанасці, адрозненні прававых сістэмаў ліберальных дэмакратыяў і таталітарных грамадстваў ідзе гаворка ў кнізе чэшска-брытанскага тэарэтыка права, філосафа і аналітыка, прафесара Кардыфскага ўніверсітэта Ўэльса і Карлава ўніверсітэта ў Празе, доктара Іржы Пржыбаня. Кніга будзе цікавая як спецыялістам ў галіне канстытуцыйнага права, гісторыі права, філасофіі і тэорыі права, параўнальнага эўрапейскага правазнаўства, гэтак і студэнтам і аспірантам, а таксама шырокаму колу тых, хто цікавіцца сучасным станам даследаванняў асноваў станаўлення прававых сістэмаў і закладання прынцыпаў прававой свядомасці.