- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У гэтай кнізе пойдзе гаворка пра нашыя беларускія асабовыя імёны, прозвішчы, тапанімічныя назвы. У моўнай пра ктыцы кожны з нас нярэдка карыстаецца імі. Уласныя назвы складаюць частку нашага слоўніка, частата іх ужывання ў мове досыць высокая. За апошнія гады ў беларускім мовазнаўстве з’явілася немала арыгінальных прац, прысвечаных даследаванню спецыфікі ўласных і мёнаў, тапанімічных назваў. Выдзелілася нават новая галіна мовазнаўства - анамастыка (ад грэч. onomastike - майстэрства даваць імёны), якая вывучае функцыянальныя і ўмоўныя своеасаблівасці ўласных імёнаў.