![]() |
![]() |
Багатая помнікамі Слонімшчына ў розныя гістарычныя часы мела розны па плошчы абшар, размешчаны ў басейне Шчары — буйнейшага левага прытоку Нёмана. Называўся край гэты і Слонімскай зямлей, і княствам, і паветам, і ўездам, і невялікім раёнам. Жыхары гэтых мясцін з даўніх часоў эканамічна і палітычна былі звязаны і ў многім залежалі ад галоўнага гістарычнага цэнтра — старажытнага Слоніма (Услоніма). Да XIX стагоддзя тэрыторыя названых адмі... Болей »
Кніга прысвечана праблемам утварэння, развіцця, ідэалогіі і ліквідацыі арганізацыі «Змаганне», якая дзейнічала ў Заходняй Беларусі ў 1927—1930 гг. і з'яўлялася паслядоўніцай Беларускай сялянска-работніцкай грамады. Разлічана на вучоных, выкладчыкаў, студэнтаў і ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі Болей »
Праца-ўспаміны Кастуся Мерляка ёсьць гісторыя беларускай эміграцыі, што пачалася пасьля другой сусьветнай вайны. Яна вяжацца да падзеяў своеасаблівых, хоць і цэнтральных па значэньню. (Ёсьць іншыя працы-апісаньні мясцовага лягернага жыцьця беларусаў у Нямеччыне, беларускіх інстытутаў альбо арганізацыяў на эміграцыі. Рыхтуецца праца па агульнае гісторыі беларускай эміграцыі. У былой БССР афіцыяльная кліка старалася замоўчываць аб сьведам... Болей »
Фэрдынанд Рушчыц (10.12.1870 — 30.10.1936 — жывапісец, графік, сцэнограф, педагог) нарадзіўся ў фальварку Багданаў. Пачатковую мастацкую адукацыю атрымаў у Мінскай класічнай гімназіі. Скончыў Пецярбургскую акадэмію мастацтваў. Прафесар Школы прыгожых мастацтваў у Варшаве, Кракаўскай акадэміі мастацтваў, аддзялення прыгожых мастацтваў Віленскага універсітэта. Усе асноўныя жывапісныя творы Ф. Рушчыца былі створаны ў Багданаве, дзе і паха... Болей »
Як празаік С. Яновіч дэбютаваў у 1956 г. на старонках беларускага штотыднёвіка „Ніва”. Аўтар зборніка апавяданняўі мініяцюр „Загоны” (Беласток, 1969), аповесціпра К. Каліноўскага „Сярэбраны яздок” (Мн., 1978), кніг „Думкі пра аўтаномію” (Беласток, 1981), „Праваслаўная царква ў Беластоцкім краі і беларуская мова ў ім” (Нью-Йорк, 1984), „Самасей” (Мн., 1992), „Доўгая сьмерць Крынак” (Беласток; Бельск, 1993), „Лістоўе — лістове” (Беласток,... Болей »
Трэці выпуск “Дзённікаў і запісаў. 1979—1982” народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна змяшчае тэксты аб працяглых паездках паэта на Кубу, у Балгарыю, Італію, Чэхаславакію, у многія рэспублікі Савецкага Саюза, а таксама па Беларусі. Запісы рабочых штодзённікаў і нататнікаў малююць вобраз нястомнага працаўніка, бясконца закаханага ў роднае слова паэта, шчырага сябра і ўважлівага да любых праяў жыцця назіральніка. Кнігу дапаўняюць сябро... Болей »
Чацвёрты выпуск “Дзённікаў і запісаў” народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна ахоплівае 1983–1988 гады і адметны нататкамі народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна адметны нататкамі пра яго ўдзел у працы ХХХІХ сесіі Генеральнай Асамблеі ААН у складзе дэлегацыі БССР і пра паездку ў далёкія і загадкавыя Індыю і Непал, а таксама не менш цікавыя — у Францыю, Балгарыю, Польшчу і пра больш звыклыя — у рэспублікі Савецкага Саюза і дарагія... Болей »
У другім выпуску “Дзённікаў і запісаў (1970—1978)” народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна сабраныя рабочыя штодзённікі, запісы шматлікіх паездак па гарадах і вёсках Беларусі, па рэспубліках Савецкага Саюза, а таксама зацемкі аб пабачаным ў падарожжы ў Фінляндыю, Швецыю і Данію. У кнігу ўвайшлі вершы, якія не друкаваліся ў зборніках паэта, сяброўскія эпіграмы, вершаваныя прысвячэнні і віншаванні. Болей »
Гэта першы выпуск дзённікаў і запісаў (1951—1969) народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна. У кнігу ўвайшлі вершы, якія не друкаваліся ў ранейшых зборніках, сяброўскія эпіграмы, віншаванні, дарчыя надпісы, а таксама малюнкі і аўтографы яго сяброў і знаёмых. Упершыню друкуецца самая першая невядомая раней паэма “Зацвітаюць купавы” (1958—1959), прысвечаная лёсу бацькоў паэта. Асобныя спасылкі на творы аўтара дапамогуць асабліва ўважлівы... Болей »
Параўнаўча нядаўна прыйшоў у беларускую літаратуру Вечаслаў Адамчык, але яго апавяданні добра вядомы чытачу. Пра што б ні пісаў аўтар — пра вёску, пра свае пасляваеннае дзяцінства, пра маральна-этычныя праблемы сучаснай моладзі,— піша ён шчыра, у даверлівай манеры. У кнігу «Дзень ранняй восені» ўвайшло ўсё лепшае з напісанага Вечаславам Адамчыкам. Болей »