- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Адам Міцкевіч радзіуся у Наваградчыне. За старадауным звычаем ён назвау радзімую Наваградчыну Літвою. Але Наваградчына — з давен дауна зямля беларуская. З пакон вякоу тут жылі беларусы. Літвою празвалі яе таму, што тут некалі гаспадарылі літоускія князі, якія стварылі магутную дзяржаву — Вялікае Князьства Літоускае. У XVI стагодзьдзі у Беларусь панаехалі чужынцы палякі ды сілаю забралі уладу у свае рукі. Праз трыста гадоу яны тут панавалі, але беларусау палякамі зрабіць не маглі. Адам Міцкевіч паходзіу з беларускага роду, але польскае узгадаваньне зрабіла яго польскім шляхэцкім паэтам. Свайго прыгнечанага і забітага беларускага народу ён не зразумеу і не адчуу яго цярпеньня. (Прадмова, фрагмент)