- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Мэта праграмы „Настаўнік. Школа. Грамадства” вельмі простая: зрабіць беларускую адукацыю сучаснай, прэстыжнай, канкурэнтназдольнай. Сучаснасць школы немагчыма ўявіць без прагрэсіўных методык, дэмакратычных адносінаў і еўрапейскай арыентацыі. Праца ў межах праграмы пачалася ў 1999 годзе з высвятлення... Болей »
Дапаможнік (арыентаваны на праграму сярэдняй школы) прапануе навучэнцам шматразовы агляд інфармацыйнай прасторы курса трыганаметрыі: у форме тлумачальных тэкстаў з малюнкамі для ўспрыняцця і асэнсавання, у форме пытанняў з адказамі для больш надзейнага ўсведамлення, у форме трох кампактаў апорных сігналаў... Болей »
Слоўнік змяшчае блізу 25,000 тэрмінаў розных раздзелаў фізікі – механікі, тэрмадынамікі, электрадынамікі, оптыкі, квантавай механікі і іншых, а таксама некаторыя тэрміны сумежных навук – астраноміі, хіміі, матэматыкі. Для студэнтаў, аспірантаў і выкладчыкаў вышэйшых навучальных установаў, вучняў і настаўнікаў... Болей »
У сваім дапаможніку Алесь Лозка ўпершыню прадстаўляе матэрыял не толькі для выхаваўчых мэтаў, але і для вучэбнай дзейнасці, у прыватнасці, для заняткаў па развіцці інтарэса ў дзяцей да матэматыкі. У дапамогу педагогу прапануюцца блізкія і натуральныя ў дзіцячым асяроддзі традыцыйныя сродкі народнай педагогікі... Болей »
Мой юны сябар, слоўнічак, які ты трымаеш у руках, складзены для таго, каб дапамагчы табе перакладаць школьныя тэксты, трошкі палегчыць жыццё і навучыцца англійскай мове. Слоўнічкі, што маюць падручнікі, звычайна не ўтрымліваюць багата якіх словаў, што надта нязручна. Вось і паспрабаваў я, твой сябар... Болей »
Гэты слоўнік мае на мэце дапамагчы школьніку перадаць беларускую думку па-англійску. Майстэрства перакладу патрабуе добрых ведаў абедзьвух моваў, досьведу і рэгулярнага практыкавання. Гэта вельмі асабістае майстэрства Слоўнічак складзены проста, але мае адну адметнасць. У беларускіх словах усюды праз... Болей »
Слоўнік зьмяшчае каля 2800 рэестравых словаў, разам з састаўнымі тэрмінамі ў слоўніку каля 5 000 тэрмінаў, што найчасьцей сустракаюцца ў навуковым англійскім і амерыканскім тэксце. Таксама ёсьць невялікая колькасьць назваў простых прылад і кампутарных тэрмінаў. Граматычныя паметы ў слоўніку адсутнічаюць:... Болей »
Студэнты філалагічных факультэтаў, вывучаючы літаратуру роднага краю, перш за ўсё знаёмяцца з фальклорам – найстаражытнейшай формай вуснай народнай творчасці. З казкамі, прыказкамі і прымаўкамі, з песнямі і загадкамі. Існуе шмат зборнікаў, дзе пад адной вокладкай знайшліся матэрыялы, сабраныя ў розных... Болей »
У выданні прыводзяцца тэарэтычныя звесткі пра агульнае і спецыфічнае ў сістэмах рускай і беларускай моў, раскрываюцца асаблівасці беларуска-рускага двухмоўя. Даюцца заданні і практыкаванні, накіраваныя на засваенне і замацаванне тэарэтычнага матэрыялу. Для студэнтаў І курса дзённага аддзялення БДУІР... Болей »
Гэта метадычка была забаронена адміністрацыяй БДСГА амаль адразу пасля таго, як выйшла з друку. Увесь наклад быў канфіскаваны, а аўтараў прымусілі вярнуць аўтарскія экзэмпляры. Чаму? "Не соответствует государственной идеологии". Навіна пра "забароненую метадычку" выклікала вялікую цікаўнасць да маленькай... Болей »