- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Ганна Цімафееўна, школьная настаўніца гісторыі, калі пачынала распавядаць, як мудра бальшавікі вырашылі сялянскае пытанне, любіла падмацоўваць свой аповед жывым, так бы мовіць, прыкладам. Прыклад гэты браўся з неба, адкуль зямля была асабліва добра бачная. «Калі ляціш над Польшчай, – казала яна, – адразу... Болей »
Калі б сённяшнія, пачатку трэцяга тысячагоддзя, абаронцы прыроды, зялёныя, ці як іх там завуць, раптам трапілі на маю малую радзіму гадоў гэтак шэсцьдзесят таму, ніхто б з іх сваёй смерцю не памёр. Заўчасныя інфаркты іх выкошвалі б без усялякай літасці, як гаспадар сакавітую атаву для маладзенькага бычка.... Болей »
Шведская глыбінка. Амоль. Увечары на машыне праедзеш – уражанне, што трапіў у нашыя Лынтупы. Цішыня і спакой. Калі раз на пятнаццаць хвілінаў сустрэнецца машына – лічы, што пашанцавала. Ці, магчыма, шведы не любяць увечары перасоўвацца на машынах? Бо, пэўна, лепей сядзець недзе каля каміна, глядзець... Болей »
Ледзьве першыя промні сонца загулялі па дахах старажытнага Мінска, брыгада Валодзі Ташкевіча ўжо выгружалася з невялічкага пазіка на вуліцы Аранскай. Заказчык Іван Іванавіч, хударлявы, нешматслоўны мужчына ў добрым чорным паліто і капелюшы, загадаў быць на месцы а 5-й гадзіне раніцы. А неўзабаве падкаціў... Болей »
Сакавік. Другі дзень і першы панядзелак вясны. Я зноў іду ў школу. Я – пажыццёвы вясковы настаўнік. Сідзень, мярлюк – маміны слоўцы. Сяджу тут, у вёсцы, добраахвотным вязнем, у галечы... А равеснікі мае – у гарадах, пры далярах... Якія харошыя словы – “сідзень”, “мярлюк”! Колькі ў іх невыдумнага, сапраўднага... Болей »
Стары кушнер Якуш надзею страціў, расчараваўся і ўжо не думаў: будзе добра; ужо не верыў: шчасце блісне яму наперадзе. Не, не блісне (прыкрасць душыла Якуша!), бо ўсё яснае ўвачавідкі рабілася цьмяным – смерці не скажаш, як той кабыле, “тыр-но!”, каб адступіла назад. Зрэшты, сказаць можна, але смерць... Болей »
Белыя – італьянскія, між іншым! – міжпакаёвыя дзверы ад злоснага ўдару толькі лёгка адспружынілі ад сцяны і проста ціха зачыніліся. “Нават тут не змог эфектна”, – хіхікнула пра сябе Воля і падміргнула ўласнаму адбітку. Яна сядзела за сталом перад невялічкім круглым люстэркам і дарабляла макіяж. Ëй падабалася... Болей »
Зміцер Бздура складаў Каляндар Адвечнага Жыцця. Аднак кожнага разу апошнім клаўся ў Змітра месяц пад назовам “Амба!” Як ён ні круціў, усё адно было так. Нават тады, калі ставіў “Амбу!” наперад, а назад – аркуш “Усяму пачатак” ды бег хуценька ў друкарню, дык там наборшчыкі, адкрыўшы макет, бачылі тую... Болей »
Заўсёды, калі вяду экскурсію, выбіраю ў групе самую сімпатычную жанчыну і спрабую ёй спадабацца. Навошта я гэта раблю? У мяне з’яўляецца натхненне, як у кожнага мужчыны, перад якім стаіць аналагічная задача. І экскурсія атрымліваецца цікавай. Вось ужо колькі гадоў займаюся сваёй справай, здаецца, дайшоў... Болей »
Цяжка стомлены ад пражытых гадоў, з прыадкрытым для дыхання ротам, твар, – глядзеў на мяне. Лысы чэрап з некалькімі выспамі – прылепленымі кароткімі валасамі, здаваўся шурпатым. Напэўна, ад рассыпанай то тут, то там “грэчкі” – рыжаватых плямак. Сціснутыя ў кулакі цяжкія рукі ляжалі на стале. Іх гаспадар... Болей »