- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Аснову новай кнігі лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі Віктара Карамазава склалі аповесці “Мой брат духоўны” і “Крыж на зямлі і поўня ў небе”, а таксама эсэ, старонкі з дзённіка. Усе гэтыя творы пра вядомых беларускіх жывапісцаў — В. К. Бялыніцкага-Бірулю, С. Жукоўскага, Г. Вашчанку, А. Бараноўскага... Болей »
Бежанцамі герояў рамана зрабіла вайна. Іх жыццё — на дарогах, пад крыжамі варожых свастык і ля начных вогнішчаў, з ледзь не цыганскім побытам, у якім і нараджаюцца, і кахаюцца, і б’юцца за бульбіну і губляюць адно аднаго: бацькі — дзяцей, дзеці — бацькоў. Кругі Захара Падабеда пачаліся лёсам бацькі —... Болей »
Свет рамана «Пушча», які ўвайшоў у выбраныя творы,— прырода. А героі — леснікі, егеры, паляўнічыя. Жыццё ў лесе, у лясной вёсачцы аказваецца не такім спакойным, як здаецца напачатку. Тут існуюць канфлікты паміж каханнем і здрадаю, сумленнем і душэўнаю слепатой. Героі твора жывуць не толькі ў свеце сваіх... Болей »
У кнігу ўвайшлі аповесць, якая дала назву зборніку, і апавяданні, напісаныя ў апошні час. Творы прысвечаны нашым сучаснікам. Па-рознаму склаўся лёс герояў В. Карамазава, у іх розныя прафесіі, розны ўзрост, але ўсе яны імкнуцца пакінуць добры след на зямлі.... Болей »
У кнігу ўвайшлі аповесці «Скажу праўду» і «Зорка засвеціцца ярчэй» — аб самаахвярнай барацьбе супрацоўнікаў нашай міліцыі са злачынцамі і правапарушальнікамі, аб высокай выхаваўчай місіі праваахоўных органаў, а таксама лепшыя апавяданні аўтара.... Болей »
Аповесць «Скажу праўду» — пра работнікаў міліцыі. Галоўны яе герой — малады лейтэнант міліцыі Бутоўкін — упершыню вядзе расследаванне крымінальнай справы. У працэсе расследавання злачынства Бутоўкін знаёміцца з рознымі людзьмі, цяжка, але ўпарта шукае ісціну. Апавяданні празаіка прысвечаны пытанням выхавання... Болей »
У кнігу ўключаны дзве аповесці і цыкл апавяданняў. Марфачку — гераіню аднайменнай аповесці мучыць пытанне: чаму Сільчук, яе былы гаспадар, які так шанаваў працу на зямлі, сасланы ў Сібір. А цяпер гэта зямля запушчана, нікому не патрэбна. Антон Цурык, герой аповесці «Камчатка»,—наш сучаснік. Яго ў жыцці... Болей »
У бальніцы для ракавых хворых сустрэліся былыя аднакурснікі журналісты. У драматычны час сустрэліся людзі драматычнага лёсу. У абодвух дактары падазраюць страшную хваробу. Лёнька Ліс і Андрэй Цяжкі — землякі, палешукі. ёсць што згадаць, пра што падумаць. Нават калі жыць засталося нямнога...... Болей »
Герой аповесці «Сны не вяртаюцца» — малады журналіст. Усё ў яго было — цікавая работа, каханая дзяўчына. Але здарылася бяда — у камандзіроўцы ён трапіў у аварыю, атрымаў цяжкую траўму... «На новай кватэры» — аповесць пра галоўнага канструктара буйнога завода, пра глыбокія чалавечыя перажыванні і лёс... Болей »
Герой аповесці «Чужы сваяк» — чалавек, які перанёс на сабе згубнае ўздзеянне «зялёнага змія» і даўно страціў сям’ю, дзе некалі яго паважалі і любілі. Ён едзе ў горад, дзе, здавалася, яго чакаюць. Але ў жонкі ўжо повы муж, у дзяцей — бацька. Многае не вярнуць, ды не ўсё яшчэ страчана... Аповесць «Былі... Болей »