- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Гэта новая кніга Уладзіміра Арлова, аднаго з самых улюбёных беларускіх празаікаў апошніх трыццаці гадоў. Героі аповесці «Танцы над горадам», што дала назву кнізе, — самнамбулы. Удзень яны незнаёмыя паміж сабой, а ўначы ўтвараюць сваё таемнае брацтва. Для шырокага кола аматараў метафізічных вандровак.... Болей »
Аднойчы наступае такое: дзевятая гадзіна дзевятая хвіліна дзевятага чысла дзевятага месяца ў дзевяты месяцовы дзень. Яна заходзіць у клас. Для ўсіх іншых дзесяцікласнікаў яна застаецца звычайнай, хіба крыху больш незалежнай і самастойнай дзяўчынкай, але ты, яе аднакласнік, будзеш ведаць, што яна — ведзьма.... Болей »
Як жыць, калі табе толькі 14, а ў цябе няма бацькі, маці твая – п’яніца, ты павінен жыць і вучыцца ў інтэрнаце? Як жыць, калі ўся вёска, куды ты прыехаў на лета да маці, мяркуе, што ты – злодзей? Галоўны герой аповесці Сяргей вырашае жыць паводле свайго правіла: “Не плач, не бойся, не прасі. І не крадзі”.... Болей »
«14 траўня 2004 года ў Капенгагене спадкаемец дацкай кароны Яго Каралеўская Высокасць кронпрынц Фрэдэрык (Фрэдэрык Андрэ Хенрык Хрысціян), старэйшы сын каралевы Даніі Маргарэт ІІ і прынца Хенрыка, ажаніўся з аўстралійкай Мэры Элізабэт Дональдсан. На ўрачыстасці былі запрошаныя 800 ганаровых гасцей з... Болей »
Андрэй Брызін ляжаў на вузкім тапчане ў прыхожай, дзе ён заўсёды, калі начаваў дома, прачынаўся пасля шырокага разгулёну, і галавой чалавека, які некага забіў, на кавалкі пасек і пад плотам закапаў, падлічваў страты з учарашняй п’янкі. Грошы — само сабой, іх і лічыць няма чаго, хоць і шкада: мог купіць... Болей »
Сёння дзень серада. Заўтра, ці ўчора, быў чацвер — і ў чацвер мяне забілі. Таму мне ўсё адно, ці будзе чацвер заўтра, ці быў ён учора. Тут адзін нейкі дзень, назва якога мне пакуль не адкрылася, але я адчуваю, што ён блізкі да раўнавагі, да таго, што гэтым словам пазначаецца, таму па зямной памяці я... Болей »
— Людзі любяць тых, хто любіць іх, — ідучы да дзвярэй, сказала Антаніна. Яна кожнага разу нейкай адной фразай рабіла выснову з іх нядзельных гаворак. У астатнія дні, апроч нядзелі, гаварыць Нічыпару не было з кім, таму ён спытаўся ў спіну Антаніне: — А Бог? — Бог таксама, чым ён лепшы за людзей?.. —... Болей »
Труну з целам Цімоха Нілавіча Макея паставілі каля магілы на козлікі, якія раптам падламаліся, бо за доўгія гады струхнелі пад дажджом і снегам, а Цімох Нілавіч быў мужчына мажны. Труна кульнулася, цела Цімоха Нілавіча скацілася з гліністага грудка ў густыя кусты пры агароджы могілкаў, а тут пачаўся... Болей »
Мар’ян прачнуўся ад стуку ў акно. Зірнуў на гадзіннік з вялікімі, каб бачыць, бо ўжо вочы не тыя, чырвонымі лічбамі на падстрэлку: 6.00. Гадзіннік гэты Ганна нядаўна падаравала. На юбілей, на пяцьдзесят гадоў. Замест старога. Стары, нават старадаўні, з ківачом, у арэхавым футарале гадзіннік, які яшчэ... Болей »
У Сяргея Рыгоравіча Засевіча доўга-доўга стаяла ў бары пляшка каньяку. Армянскага з трыма зоркамі. Хто разбіраецца ў каньяках, ведае: армянскі з трыма зоркамі — найлепшы. З пяццю зоркамі і болей найлепшыя каньякі грузінскія, а з трыма — армянскія. Ды яшчэ ў бары прастаяў той каньяк гады тры, не меней.... Болей »