- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
За зборнік апавяданьняў “Паэты-цары” Лявон Вашко ў 1997 годзе атрымаў літаратурную прэмію “Гліняны Вялес”, якую з 1993 года прызнае Таварыства Вольных Літаратараў. Як напісалі на адным з блогаў чытачы "Паэты-цары" Лявона Вашка гэты суцэльны далікатэсны кайф! Насамрэч, творчасьць Лявона Вашка – выключна... Болей »
Новая кніга вершаў Андрэя Хадановіча – амаль кругасьветнае падарожжа ў таварыстве мёртвых паэтаў, жывых празаікаў і перакладзеных бардаў, каліфарнійскіх геяў ды ісляндзкіх гейзэраў, шэрых аёўскіх вавёрак і чырвоных латыскіх стралкоў. Аўтар раскажа пра сьвяты працоўных амэрыканцаў і будні айчынных дармаедаў... Болей »
У кнігу ўвайшлі дзённікавыя запісы вандроўкі ў Швецыю (16.10.2019 – 16.11.2019) і вершы, напісаныя ў Балтыйскім Цэнтры пісьменнікаў і перакладчыкаў.... Болей »
У новую кнігу прозы Франца Сіўко ўвайшлі аповесць “Тыдзень вялікай коткі”, суплёт эсэ, сярод якіх вылучаецца “Сволач паводле Брэма” і апавяданні “З Індыі з любоўю”, “Духі Нізіннае Еўропы” і “Тры растанні”. "Што ў кадры, што па-за кадрам – біятланістцы Туры Бергер залішні, ды, відаць, і збольшага памяркоўны... Болей »
Аўтабіяграфічны раман Андрэя Федарэнкі лёг у аснову аўтарскага выданьня, у якім акрамя аднайменнага раману зьмешчаныя таксама і апавяданьні аўтара. Адкрытасць і непасрэднасьць – адзін з прыёмаў, які прымушае чытача дачытаць раман і апавяданьні да канца. Разважаньні – аснова аповеду Андрэя Федарэнкі.... Болей »
Першая празаічная кніга пісьменніка і музыканта Юрыя Несцярэнкі "Звычайны шоу-бізнес", якую склалі апавяданні і навелы, уключае як аўтабіяграфічныя, так і па-мастацку змадэляваныя сюжэты. Практычна ўсе творы закранаюць тэму музыкі - рок, джаз, блюз ды іншыя альтэрнатыўныя жанры. Назва зборніка мае глыбока... Болей »
Раман "Знак Вялікага магістра" ахоплівае перыяд з 1388 па 1392 год (апроч эпілогу, які апавядае пра славутую Грунвальдскую бітву 1410 году). Гэта былі вызначальныя гады для лёсу нашай беларускай дзяржавы. Барацьба князя Вітаўта за незалежнасць Вялікага Княства Літоўскага (сённяшняй Беларусі), распачатая... Болей »
Белорусский писатель Виктор Козько родился 23 апреля 1940 года в городе Калинковичи Гомельской области. Воспитывался в вильчанском и хойникском детских домах. Долгие годы его жизнь была связана с Сибирью, где будущий писатель работал на шахте, в геологоразведке. Потом была журналистика, работа в газетах... Болей »
Ігнат Абдзіраловіч нарадзіўся і памёр у Вільні. Вучыўся ў Пецярбургу і Маскве. За два гады да смерці ад сухотаў у 1923 годзе надрукаваў ёмістае паводле памераў і канцэптуальнае паводле сэнсаў эсэ “Адвечным шляхам”. Прамінула сто год, а беларускае мысленне не стварыла нічога больш адметнага і значнага... Болей »
Такую краіну марна шукаць на карце свету. Яна існуе толькі ва ўяўленні, у фантазіі, у кнізе. Краіна хлудаў – вымысел, але не толькі. Гэта збіральны вобраз усяго таго, што не чужое чалавечым захаванням. Тут у выпуклым вобразе паказаны ўсе хібы, недахопы, усе перагібы кожнай улады. Кожны персанаж – зборны... Болей »