be

Культура

Музей у Гудзевічах
pdf

Музей у Гудзевічах

гісторыка-краязнаўчыя артыкулы
Белакоз Алесь

Пра родную зямлю, пра людзей і добрыя справы, пра Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурна-краязнаўчы музей Мастоўскага раёна разважае ў сваёй кнізе заслужаны работнік культуры Беларусі Алесь Мікалаевіч Белакоз. Кніга разлічана на шырокае кола чытачоў.... Болей »

Наша адукацыя
pdf

Наша адукацыя

Матэрыялы круглага стала

Зборнік «НАША адукацыя» – вынік грамадскай дыскусіі, ініцыяванай Таварыствам беларускай школы, «Цэнтрам "Супольнасьць"» і рэсурсам Nastaunik.info. Гэта не першы досвед публічнага абмеркавання вострых праблем адукацыі: на сайце Nastaunik.info падобная дыскусія ўжо адбывалася і была падсумавана ў зборніку... Болей »

Мова і літаратура
pdf

Мова і літаратура

матэрыялы 70-й навук. канф. студэнтаў і аспірантаў філал. ф-та БДУ, Мінск, 24 крас. 2013 г.

У зборнік увайшлі матэрыялы дакладаў 70-й навуковай канферэнцыі студэнтаў і аспірантаў філалагічнага факультэта БДУ па актуальных праблемах сучаснага мовазнаўства, літаратуразнаўства, методыкі выкладання, міфалогіі і культуралогіі. Адрасуецца студэнтам, аспірантам і шырокаму колу чытачоў.... Болей »

Дыярыюш з ХІХ стагоддзя
pdf

Дыярыюш з ХІХ стагоддзя

Дзённікі Міхала Галубовіча як гістарычная крыніца
Янушкевіч Язэп

Звычайна дыярыюшы найвышэйшых прадстаўнікоў духоўнага кліру не вызначаюцца займальнасцю. Што нельга сказаць пра дзённікавыя запісы архіяпіскапа Міхала Галубовіча (1800—1881), занатаваныя ім у 1858—1860 гг. Паколькі ў нататках архірэя можна прачытаць: пра наведванне губеранскага Менску расейскім царом... Болей »

Беларуская матэматычная тэрміналогія: станаўленне, структура, функцыянаванне
pdf

Беларуская матэматычная тэрміналогія: станаўленне, структура, функцыянаванне

манаграфія
Дзятко Дзмітры

У манаграфіі ўпершыню ў беларускай лінгвістыцы праведзена комплекснае структурна-дэрывацыйнае і структурна-семантычнае вывучэнне матэматычнай тэрміналогіі, паказана іерархічнасць сістэмнай арганізацыі тэрмінаў, створана перыядызацыя фарміравання і развіцця нацыянальнай тэрміналогіі матэматыкі. Адрасуецца... Болей »

Слова сапраўднага лад
pdf epub

Слова сапраўднага лад

Літаратурныя эцюды
Сямёнава Ала

Сённяшні дзень беларускай літаратуры, праблемы узаемаадносін часу і мастацкага пошуку разглядаюцца крытыкам на канкрэтным матэрыяле творчасці беларускіх пісьменнікаў розных пакаленняў — Я. Брыля, І. Шамякіна, П. Панчанкі, М. Танка, І. Чыгрынава, В. Казько, І. Пташнікава, В. Карамазава, А. Кудраўца, Р.... Болей »

Нацыянальная ідэя
pdf epub

Нацыянальная ідэя

Фэнамэналёгія Беларусі
Севярынец Павал

“Пасьля “Зямлі пад белымі крыламі” Ўладзімера Караткевіча я ня ведаю іншай кнігі пра Беларусь, якая была б напісаная з такой любоўю, пранікнёнасьцю і верай, як кніга Паўла Севярынца.” Уладзімер Арлоў, пісьменьнік. “Гэтая арыгінальная аўтарская энцыкляпэдыя глыбока ўразіла мяне тым, як горача любіць... Болей »

Зорны спеў
pdf epub

Зорны спеў

Літаратурныя партрэты, нарысы, эцюды
Калеснік Уладзімір

У кнігу ўвайшлі літаратурныя партрэты М. Танка, Я. Брыля, заходнебеларускіх пісьменнікаў. Зацікавяць чытача артыкулы пра паэму Гусоўскага "Песня пра зубра", пра польска-беларускія сувязі, пра літаратурную Брэстчыну... Болей »

Найноўшая гiсторыя ў асобах
pdf

Найноўшая гiсторыя ў асобах


Тамковіч Аляксандр

У кнiзе сабраны палiтычныя нарысы пра вядомых у краiне i за яе межамi людзей, якiя на працягу апошнiх 15-20 гадоў мелi самае непасрэднае дачыненне да найноўшай беларускай гiсторыi. Аўтар не толькi нагадвае некаторыя бiяграфiчныя звесткi, але i аналiзуе ролю кожнага з iх у развiццi Беларусi. I яшчэ адзiн... Болей »

У гасцях у вечнасці
pdf epub fb2 mobi

У гасцях у вечнасці

Сем цудаў Беларусі
Бутэвіч Анатоль

Як вядома, на пачатку было Слова. І Слова было ў Бога. І Богам было Слова. У Слове пульсавала жыццё, і Слова з'яўлялася святлом для людзей. Пасля словы пачалі складвацца ў сказы, сказы - у рознага кшталту аповяды. І паплыло, забурліла, заштарміла слоўнае мора, усё больш адыходзячы ад сваёй першаасновы.... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 fundacja@kamunikat.org | Białystok | Polska
Правы © 2000-2026 by Kamunikat.org